From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходнія Карпаты — найбольшая па працягласці сярэдняя частка Карпат у Румыніі, Украіне, Славакіі і Польшчы, паміж пераваламі Тыліцкім на поўначы і Прэдзял на поўдні. Даўжыня каля 750 км. Вышыня да 2305 м (г. П'етрас ў масіве Родна). Складзены пераважна пясчана-гліністымі тоўшчамі мелавога, палеагенавага, у асноўным неагенавага ўзросту; у восевай зоне выступаюць дакембрыйскія крышталічныя сланцы і кварцыты; на захадзе - масівы з крышталічных (Родна) і вулканічных неагенавых парод (Харгітэй, Кэліман і інш). Радовішчы марганцавых руд, цынку, свінцу, медзі, каменнай солі, ва ўсходніх перадгор'ях - нафты, газу. Усходнія Карпаты падзяляюць шырокія і глыбокія даліны на шэраг хрыбтоў і масіваў (Марамурэш, Гарганы, Чарнагора, Бяшчады, Родна, Кэліман, Вранча, Таркэў і інш.) На вышыні звыш 2000 м сляды аледзянення. Большая частка гор пакрыта змяшанымі і цёмнахваёвымі лясамі (бук, елка, піхта, хвоя), у ніжнім поясе - букавыя лясы.
Усходнія Карпаты | |
---|---|
47°35′40,20″ пн. ш. 24°38′11,4″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.