From Wikipedia, the free encyclopedia
Уснея густабародая (Usnea dasypoga) — від лішайнікаў роду уснея (Usnea) сямейства пармеліевыя (Parmeliaceae)[1].
Уснея густабародая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Usnea dasypoga (Ach.) Röhl., 1813 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Слаявіна ніцяна-кусцістая, сцелецца па субстрату або звісае, прымацоўваецца дыскападобным аснаваннем, да 30 см даўжыні, саламяна- або жаўтлява-зялёная, багата галінаваная. Галінкі, танклявыя да вяршыні, жорсткія, пакрытыя дробнымі паўкруглымі ў перасеку або завостранымі бародавачкамі, па ўсёй даўжыні колцападобных патрэсканыя, як бы членістыя, са шматлікімі перпендыкулярна адлеглымі бакавымі галінкамі ад 0,5 да некалькіх сантыметраў даўжыні[1].
Уся паверхня слаявіны ўсеяная саралямі з сарэдыямі цыліндрычнай формы. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, размяшчаюцца на бакавых галінах, з вейчыкамі па слаявіннаму краю і крэмавым дыскам. Споры авальныя, 7×9,5 мкм[1].
Расце на ствалах і суках дрэў іглічных і лісцяных парод[1].
Шырока распаўсюджаная ў паўночных і ўмераных абласцях[2].
Сустракаецца ў паўночнай частцы Беларусі[1].
Змяшчае ўснінавую кіслату[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.