From Wikipedia, the free encyclopedia
Усама Хамада (араб. أسامة حماد; нар. 1979) — лівійскі дзяржаўны дзеяч. 16 мая 2023 года Палатай прадстаўнікоў прызначаны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнай стабільнасці[1].
Усама Хамада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1979 |
Нарадзіўся ў Адждабіі. З’яўляўся сынам Саада Хамада, прафесара шарыяцкіх навук.
Скончыў нафтавы ўніверсітэт «Яркая зорка» (г. Брэга), дзе атрымаў ступень бакалаўра. Потым вучыўся на магістра ў Малайзіі, а затым вярнуўся ў Лівію, каб у канчатковым выніку абараніць доктарскую ступень па хіміі нафты.
У 2013 годзе ўзначаліў урадавую камісію па атамнай энергіі. Працаваў старшынёй упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва. У 2016 годзе ў кабінеце Фаіза Сараджа, які падчас другой грамадзянскай вайны ўзначальваў Урад нацыянальнага адзінства, атрымаў пасаду міністра фінансаў[2]. У 2018 годзе звольнены з-за падтрымкі праціўнікаў Сараджа — Палаты прадстаўнікоў і Лівійскай нацыянальнай арміі. Пасля завяршэння вайны ў новым аб’яднанным урадзе стаў міністрам планавання і фінансаў.
16 мая 2023 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Хамаду прэм’ер-міністрам замест Фатхі Башагі[3]. На сваёй пасадзе адзначыўся ўжо ў верасні, калі кіраваў ліквідацыяй наступстваў шторму «Даніэль»[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.