![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/%25D0%25A3%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2585_%25D0%25B7%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25BE%25D0%25B9_3.jpg/640px-%25D0%25A3%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2585_%25D0%25B7%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25BE%25D0%25B9_3.jpg&w=640&q=50)
Урух (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уру́х (руск.: Уру́х[1], ас.: Ирæф, Æрæф, кабард.-чарк. Урыху) — рака ў Расіі, на Паўночным Каўказе, у Паўночнай Асеціі і Кабардзіна-Балкарыі, левы прыток ракі Церак.
Хуткія факты Урух, Характарыстыка ...
Урух | |
---|---|
асец. Ирæф, Æрæф, кабардз.-чарк. Урыху, руск. Урух | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 104 км |
Басейн | 1 280 км² |
Расход вады | 20,2 м³/с (за 47 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 42°54′14″ пн. ш. 43°25′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Церак |
• Каардынаты | 43°27′22″ пн. ш. 44°06′26″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Церак → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Паўночная Асеція, Кабардзіна-Балкарыя |
Код у ДВР | 07020000412108200003853 |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 1280 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 47 км ад вусця складае 20,2 м³/с. Рака бярэ пачатак у ледавіках Галоўнага (Водападзельнага) хрыбта Вялікага Каўказа. У верхнім цячэнні Урух мае горны характар. У нізоўі цячэ па ўзгорыстай раўніне. Жыўленне пераважна за кошт раставання ледавікоў і снегу ў гарах. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Прытокі: Біялгі-Ком, Айгамуга (Даргон-Ком, Сангуці-Дон), Хазні-Дон (Хазны-Дон) і іншыя рэкі і ручаі[2].