From Wikipedia, the free encyclopedia
Ура́д СССР (сін. Урад Саюза ССР; савецкі ўрад) — абагульнёнае найменне цэнтральнага органа дзяржаўнага кіравання агульнай кіраўніцкай кампетэнцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).
У савецкі час пры ўжыванні тэрміна «Урад СССР» у якасці афіцыйнага наймення канкрэтнай ўстановы ў яго напісанні выкарыстоўваліся загалоўныя літары. Выразы «ўрад», «савецкі ўрад» і іх вытворныя ў кантэксце Савецкага Саюза ўжываліся ў мінулым і выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, як правіла, нефармальна — часцяком для абазначэння ўсёй сукупнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР[1].
У розныя гады ўрад СССР меў наступныя назвы[2]:
Савет народных камісараў РСФСР[3] | (30 снежня 1922 — 6 ліпеня 1923 года) | |
Савет Народных Камісараў СССР | (6 ліпеня 1923 года — 15 сакавіка 1946) | |
Савет Міністраў СССР | (15 сакавіка 1946 — 14 студзеня 1991) | |
Кабінет Міністраў СССР | (14 студзеня — 26 снежня 1991) | |
Камітэт па аператыўнаму кіраванню народнай гаспадаркай СССР[4] | (28 жніўня — 20 верасня 1991) | |
Міжрэспубліканскі эканамічны камітэт СССР[5] | (20 верасня — 14 лістапада 1991) | |
Камітэт па аператыўнаму кіраванню народнай гаспадаркай СССР | (14 лістапада — 26 снежня 1991)[6] |
Слова Урад не сустракаецца ні ў Дагаворы аб утварэнні СССР, ні ў Канстытуцыі СССР 1924 года; аднак словазлучэнне Урад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ужывалася ўжо ў назвах афіцыйных друкаваных органаў Саўнаркама СССР на працягу ўсяго часу іх існавання (з 1924 па 1946 год). Толькі з прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 года, дзе Савет Народных Камісараў СССР быў названы «Урадам СССР», гэты тэрмін увайшоў у афіцыйнае ўжыванне. У Канстытуцыі 1977 года гэтая традыцыя захавалася; у тэксце асноўнага закона краіны назвы «Савет Міністраў СССР» і «Урад СССР» выкарыстоўваліся ў якасці сінонімаў. З Канстытуцыі СССР тэрмін знік 26 снежня 1990 года, аднак практыка яго выкарыстання захавалася. Так, у Законе СССР ад 20 сакавіка 1991 года № 2033-1 «Аб Кабінеце Міністраў СССР» Кабінет Міністраў СССР называецца Урадам СССР.
Урад СССР ствараўся вярхоўнымі органамі дзяржаўнай улады краіны — ЦВК СССР (у перыяд з 1923 па 1938 гады), Вярхоўным Саветам СССР (з 1938 па 1991 гады) — і быў падсправаздачны непасрэдна гэтым органам, а таксама Прэзідэнту СССР (у 1990—1991 гады).
У перыяд з 1936 па 1990 гады Урад СССР валодаў статусам вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання Савецкага Саюза.
Пасада кіраўніка ўрада Савецкага Саюза была ў вялікай ступені аналагічная пасадзе прэм'ер-міністра ў іншых краінах. У розныя гады паўнамоцтвы кіраўніка ўрада СССР мяняліся, аднак у цэлым асоба, якая займала гэтую пасаду, ажыццяўляла кіраўніцтва дзейнасцю урада СССР, падборам кадраў для іх уключэння ў склад урада і валодала правам прыняцця ў неадкладных выпадках рашэнняў па асобных пытаннях дзяржаўнага кіравання. Кіраўнік урада не валодаў правам самастойна прызначаць і адхіляць ад пасады кіраўнікоў цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання; гэта права належала вышэйшаму органу заканадаўчай улады.
Прызначэнне кіраўніка савецкага ўрада ажыццяўлялася вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР — ЦВК СССР (у перыяд з 1923 па 1938 гады), а з 1938 па 1991 гады — Вярхоўным Саветам СССР. Пачынаючы з 1990 года ўрад і яго старшыня сталі падпарадкоўвацца непасрэдна Прэзідэнту СССР, аднак прызначэнне кіраўніка ўрада на пасаду засталося прэрагатывай Вярхоўнага Савета СССР.
Цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання СССР з'яўляліся ядром сістэмы дзяржаўнага кіравання Савецкага Саюза. У сістэму цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання СССР уваходзілі наступныя ўстановы:
Урад СССР фармаваўся з кіраўнікоў цэнтральных органаў галіновага і функцыянальнага кіравання і кіраўнікоў некаторых ведамстваў ўрада.
Урад СССР валодаў канстытуцыйным правам ствараць, рэарганізоўваць і касаваць урадавыя ведамства (бюро, інспекцыі, камісіі, камітэты, упраўленні, агенцтвы і інш.), неабходныя для ажыццяўлення функцый, ускладзеных на саюзны ўрад Канстытуцыяй СССР і іншымі законамі краіны. У склад урада СССР уваходзілі кіраўнікі некаторых, найбольш важных з пункту гледжання органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду — да прыкладу, кіраўнікі Камітэта па справах вышэйшай школы (1936-46), Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (1957—91) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.