Ураган (РСЗА)
From Wikipedia, the free encyclopedia
9К57 «Ураган» — савецкая рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) калібра 220 міліметраў.
Ураган (РСЗА) | |
---|---|
Тып: |
Дадзены комплекс быў прыняты на ўзбраенне ў 1975 годзе. Галоўны канструктар сістэмы — Аляксандр Мікітавіч Ганічаў. Галоўны канструктар баявой машыны — Юрый Мікалаевіч Калачнікаў[1]. Баявая і транспартная машына грунтуюцца на дапрацаваных шасі грузавога аўтамабіля ЗІЛ-135ЛМ. Колькасць снарадаў у залпе адной баявой машыны: 16 штук. Час залпу з адной баявой машыны — 20 секунд. Маса баявой машыны — 20 тон, рэактыўнага снарада — 280 кг. Разлік баявой машыны — 4 чалавекі. Ва Узброеных Сілах СССР РСЗА «Ураган» складаліся на ўзбраенні «рэактыўных артылерыйскіх палкоў» акругаў, артылерыйскіх дывізій і агульнавайсковых армій[2].
Ва Узброеных Сілах Расіі РСЗА «Ураган» стаяць на ўзбраенні артылерыйскіх брыгад агульнавайсковых армій і артылерыйскіх палкоў дывізій. У кожным па 1 рэактыўнаму артылерыйскага дывізіёна (8 адзінак)[3].