Універсітэт Парыж Дэкарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Універсітэт Парыж Дэкарт (фр.: Université Paris-Descartes) — былая французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзілася ў Парыжы. Таксама вядомы як Універсітэт Парыж V. Універсітэт цалкам зліўся з Парыжскім універсітэтам Дзідро у 2019 годзе, каб сфармаваць новы Парыжскі ўніверсітэт. Ён быў створаны як шматпрофільны універсітэт гуманітарных і медыцынскіх навук. Спецыялізаваўся ў галіне медыцынскіх навук, біямедыцынскіх навук, права, камп'ютарных навук, эканомікі і псіхалогіі. Яго галоўны кампус знаходзіўся ў гістарычнай Школе хірургіі ў 6-й акрузе Парыжа.
Хуткія факты Універсітэт Парыж Дэкарт (Парыж V), Арыгінальная назва ...
Універсітэт Парыж Дэкарт (Парыж V) | |
---|---|
фр.: Université Paris-Descartes | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Paris-Descartes |
Міжнародная назва | англ.: Paris Descartes University |
Заснаваны | 1970 |
Год закрыцця | 2019 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 31 690[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | parisdescartes.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць