![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Stamp_of_Belarus._Karvat_V._N.jpg/640px-Stamp_of_Belarus._Karvat_V._N.jpg&w=640&q=50)
Уладзімір Мікалаевіч Карват
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Мікала́евіч Карва́т, часам памылкова Ко́рват (28 лістапада 1958, Брэст — 23 мая 1996, раён вёскі Арабаўшчына, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны лётчык першага класа, падпалкоўнік, начальнік паветрана-агнявой падрыхтоўкі 61-й авіябазы, дыслацыраванай у горадзе Баранавічы.
Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Карват, Род дзейнасці ...
Уладзімір Мікалаевіч Карват | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1958(1958-11-28) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1996(1996-05-23) (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Закрыць
Загінуў 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, спрабуючы адвесці самалёт, які страціў кіраванне і падаў, ад населенага пункта. 21 лістапада 1996 года быў пасмяротна ўдастоены звання «Герой Беларусі»[1] (Карват стаў першым Героем Беларусі).