From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мікалаевіч Дронаў (нар. 8 кастрычніка 1948, Бягомль) — ваенны дзеяч, контр-адмірал (1996). Герой Расіі (1996).
Уладзімір Мікалаевіч Дронаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ваенна-марскія сілы |
Званне | Контр-адмірал[d] і контр-адмірал |
Камандаваў | вайсковая часць № 45707[d] |
Узнагароды і званні |
Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1972), камандны факультэт Ваенна-марской акадэміі (1987). 3 1972 года на Паўночным флоце. Службу пачаў камандзірам тарпеднай групы, затым камандзірам падводнай лодкі Паўночнага флота. У 1974—1976 гадах — камандзір ракетнага падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння. У 1976—1978 гадах — памочнік камандзіра, у 1979—1983 гадах — старшы памочнік камандзіра, затым камандзір атамнай падводнай лодкі. У 1982—1985 гадах — камандзір ракетнага крэйсера, потым начальнік штаба дывізіі крэйсераў стратэгічнага назначэння (1987—1991), камандзір злучэння атамных падводных лодак Паўночнага флоту (1991—2000).
Пасля выхаду ў запас В. М. Дронаў у 2000—2003 гадах працаваў у Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга. У цяперашні час ён працуе намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення па персанале і сацыяльным развіцці федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Адміралцейская верфь».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.