Уладзі́мір Леані́давіч Абушэ́нка (22 красавіка 1957 года, Пінск, Беларуская ССР — 26 верасня 2015 года, Ратамка, Рэспубліка Беларусь) — беларускі сацыёлаг і сацыяльны філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1985), дацэнт (1991).
Хуткія факты Уладзімір Леанідавіч Абушэнка, Дата нараджэння ...
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Абушэнка.
У 1974—1979 гадах вучыўся на аддзяленні філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ). Са жніўня 1979 года па лістапад 1981 года працаваў выкладчыкам кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута.
З лістапада 1981 года па снежань 1984 года з'яўляўся аспірантам Інстытута сацыялагічных даследаванняў АН СССР (цяпер — Інстытут сацыялогіі РАН) (навуковы кіраўнік — доктар філасофскіх навук, прафесар І. Т. Лявыкін). У 1985 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Проблемы построения системы показателей духовной деятельности личности в концепции социалистического образа жизни. (Теоретико-методологический аспект)» (дыплом ФС № 006650, выдадзены ВАК пры СМ СССР на аснове рашэння Савета ІСД АН СССР ад 26.06.1985[1]).
Са студзеня 1985 года па люты 1990 года працаваў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а затым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філасофіі і права АН БССР у аддзеле тэорыі сацыялогіі пад кіраўніцтвам доктара філасофскіх навук, прафесара Я. М. Бабосава.
У лютым—сакавіку 1990 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у новаствораным Інстытуце сацыялогіі АН БССР (цяпер — НАН Беларусі) у аддзеле сацыялогіі культуры, які ўзначальваў доктар філасофскіх навук, прафесар Э. К. Дарашкевіч.
З красавіка 1990 года па красавік 2002 года быў дацэнтам кафедры сацыялогіі БДУ. У 1991 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта (атэстат ДЦ № 038743, выдадзены на падставе рашэння Дзяржаўнага камітэта СССР па народнай адукацыі ад 04.07.1991[1]). З красавіка 2002 года працаваў дацэнтам па сумяшчальніцтве на гэтай жа кафедры.
З красавіка 2002 года і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі па навуковай працы (у красавіку—снежні 2008 года выконваў абавязкі дырэктара Інстытута)[2].
Быў членам рэдкалегіі (аддзел сацыялогіі) Міжнароднага часопіса сацыяльных і гуманітарных навук «Личность. Культура. Общество» (Масква, ISSN 1606-951X)[2], членам навуковага савета часопіса «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625)[3]. З'яўляўся ўдзельнікам міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» (галоўны рэдактар праекта — А. А. Грыцанаў) Мінскай філасофскай школы[4].
Уваходзіў у склад Экспертнай рады намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[5].
Культурсацыялогія, тэарэтычная сацыялогія, сацыялогія веды[2], сацыялогія і сацыяльная думка Лацінскай Амерыкі, гісторыя грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі[6].
У межах выкладчыцкай дзейнасці чытаў курсы: «Тэарэтычная сацыялогія», «Сацыялогія культуры». У розныя часы таксама чытаў курсы: «Метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў», «Гісторыя сацыялогіі», «Сацыялогія адукацыі», «Сацыялогія веды»[1].
Пад навуковым кіраўніцтвам У. Л. Абушэнкі паспяхова абараніліся аспіранты: І. М. Красаўцава (тэма дысертацыі: «Методологические проблемы социологии чтения», 1998), С. А. Радзівонава (тэма дысертацыі: «Повседневность как поле презентации и репрезентации социальной реальности», 2002), А. А. Шэлест (тэма дысертацыі: «Становление новых типов религиозности в условиях социокультурных трансформаций», 2006)[1] і А. У. Камароўскі (тэма дысертацыі: «Методология немецкого неовеберианства в социологическом изучении культуры», 2015)[7].
Памёр на сваім лецішчы ў Ратамцы 26 верасня 2015 года на 59-м годзе жыцця[8][9].
Развітанне з нябожчыкам адбылося 30 верасня. Пасля крэмацыі быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
3 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва) падчас адкрыцця цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі памяць вучонага ўдзельнікі Кангрэса ўшанавалі хвілінай маўчання. Прамову ў памяць пра У. Л. Абушэнку прамовіў філосаф і метадолаг У. У. Мацкевіч[10].
У сакавіку 2016 года ў выдавецтве НАН Беларусі «Беларуская навука» пабачыў свет зборнік работ У. Л. Абушэнкі, падрыхтаваны вучнем вучонага А. У. Камароўскім: «Основания культурсоциологии: избранные труды» (Мінск, 2016. — ISBN 978-985-08-1981-9). У зборнік былі ўключаны выбраныя працы У. Л. Абушэнкі па гісторыі і тэорыі сацыялогіі, культурсацыялогіі і сацыяльнай тэорыі, даследаванні сацыяльнай і нацыянальнай ідэнтычнасці[11]. Прэзентацыя кнігі адбылася 29 красавіка 2016 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя. Я. Коласа НАН Беларусі[12].
У канцы жніўня 2016 года вучнямі У. Л. Абушэнкі была абвешчана краўдсорсінгавая ініцыятыва па падрыхтоўцы да выдання аўтарскага курса лекцый, прачытанага вучоным у рамках магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ў 2009/2010 навучальным годзе. Збор сродкаў на выданне кнігі праводзіўся з дапамогай краўдфандынга[13]. Прэзентацыя кнігі, якая была выдадзена пад назвай «Современная социология: проблемы, рамки, основания» (ISBN 978-985-7051-22-9), адбылася 30 лістапада 2016 года ў Мінску[14].
24 верасня 2016 года ў рамках «Тыдня беларускага мыслення» (цыкла мерапрыемстваў, падчас якіх былі прадстаўлены вынікі развіцця філасофскай і інтэлектуальнай думкі Беларусі за апошнія 30 гадоў) у Мінску адбыліся:
- публічная лекцыя беларускага філосафа і літаратара І. М. Бабкова «Абушэнка: рэканструкцыя ідэі»[15];
- панельная дыскусія «Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі: ідэі, кантэксты, перспектывы», у якой прынялі ўдзел вучні вучонага: А. А. Шэлест, А. У. Камароўскі і М. Л. Кацук[16].
Аўтар больш за 400 навуковых публікацый[2][11]. Найважнейшыя з іх:
Калектыўныя манаграфіі
- Абушенко В. Л. Культурные инновации // Научные основы идентификации и использования общественно-функциональных инноваций. — Мн., 2004. — ISBN 985-442-135-X/985442135.
- Абушэнка Уладзімер. Крэольства й праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. — СПб., 2003.
- Методологические проблемы социологического познания. — Мн., 1995 (чл. аўт. кал.).
- Молодежь и научно-технический прогресс. — Мн., 1989 (чл. аўт. кал.).
- Выпускник перед выбором пути. — Мн., 1988 (чл. аўт. кал.).
Артыкулы ў зборніках
- Социологические методы изучения образа жизни. — М., 1985 (чл. аўт. кал.).
- Социальная ситуация как инструмент анализа образа жизни городского населения. — М., 1984 (чл. аўт. кал.).
Артыкулы ў часопісах
- Абушенко В. Л. Культур-социология: возможность иного взгляда на социальную теорию // Вопросы социальной теории. Научный альманах. — Т. 2. — Вып. 1(2). — М., 2008. — ISBN 5-901493-11-8.
- Заключительное выступление в дискуссии «Социальная реальность: поиски смысла» // Вопросы социальной теории. Научный альманах. — Т. 2. — Вып. 1(2). — М., 2008. — ISBN 5-901493-11-8.
- Абушенко В. Л. Социальная теория: возможности согласования дисциплинарных эпистемологических позиций // Вопросы социальной теории. Научный альманах. — Т. 1. — Вып. 1. — М., 2007. — ISBN 5-901493-11-7.
- Vladimir Abushenko. Creolity as other modernity of Eastern Europe (Possible strategies of research). Crossroads Digest, #1/2006. — ISSN 1822-5136.
- Абушенко В. Л. Методолого-методические аспекты изучения феномена религиозности: специфика культурно-социологического подхода // Кафоликия: спец. выпуск, 2007.
- Абушенко В. Л. Возможности и ограничения социологического изучения культуры // Личность. Культура. Общество. — 2004. — № 4(24).
- Абушенко В. Л. Креольство как ино-модерность Восточной Европы (Возможные стратегии исследования) // Перекрестки. — 2004. — № 1-2.
- Абушэнка У. Л. Інтэлектуальнае поле беларускай культуры. Роля інтэлектуалаў культурнай самаідэнтыфікацыі // Паміж. — 2003. — № 3.
- Социология в контексте постмодерна // Социология. — 2000. — № 4 (у суаўт. з М. Л. Кацуком).
- Социология как исчерпанный проект модерна. К постановке вопроса // Социология. — 2000. — № 3 (у суаўт. з М. Л. Кацуком).
Артыкулы ў слоўніках і энцыклапедыях
- Новейший социологический словарь. — Мн., 2010. — ISBN 978-985-17-0020-8 (аўтар артыкулаў).
- Новейший философский словарь. Постмодернизм. — Мн., 2007. — ISBN 978-985-14-1318-4 (аўтар 4 артыкулаў).
- Религия. Энциклопедия. — Мн., 2007. — ISBN 985-489-355-3 (аўтар 29 артыкулаў).
- Социология. Энциклопедия. — Мн., 2003. — ISBN 985-428-619-3 (аўтар 112 артыкулаў).
- Большой энциклопедический словарь: философия, социология, религия, эзотеризм, политэкономия. — Мн., 2002. — ISBN 985-6656-73-7; ISBN 985-428-548-0 (аўтар 32 артыкулаў).
- История философии. Энциклопедия. — Мн., 2002. — ISBN 985-6656-20-6; ISBN 985-428-461-1 (аўтар 40 артыкулаў).
- Всемирная энциклопедия. ХХ век. — М.—Мн., 2002. — ISBN 5-17-012653-0 (аўтар 62 артыкулаў).
- Постмодернизм. Энциклопедия. — Мн., 2001. — ISBN 985-6656-05-2; ISBN 985-428-430-1 (аўтар 22 артыкулаў).
- Новейший философский словарь / Изд. 2-е, перераб. и доп. — Мн., 2001. — ISBN 985-6656-06-0; ISBN 985-428-431-X (аўтар 70 артыкулаў).
- Всемирная энциклопедия. Философия. — М.—Мн., 2001. — ISBN 5-17-007278-3 (аўтар 186 артыкулаў).
- Новейший философский словарь. — Мн., 1998. — ISBN 985-6235-17-0 (аўтар 171 артыкула).
- Абушенко В. Л. Социальная ситуация // Социологический словарь. — Мн., 1991.
Навучальныя дапаможнікі
- Современная западная философия: Учебное пособие. — Мн., 2009. — ISBN 978-985-489-940-4 (у суаўт. з А. Ю. Бабайцавым, І. М. Бабковым, Я. М. Вежнаўцом і інш.).
- Современная западная философия: Учебное пособие. — Мн., 2000. — ISBN 985-06-0596-0 (чл. рэдкал. і суаўт.).
- Социология: Учебное пособие. — Мн., 1998. — ISBN 985-6317-40-1; Мн., 2000. — ISBN 985-6317-86 ды наступныя стэрэатыпныя перавыданні (у суаўт.).
- История социологии: Учебное пособие. — Мн., 1993. — ISBN 5-339-00828-2; Мн., 1997. — ISBN 985-06-0270-8 (у суаўт.).
- Методологические основы социологии: социология как наука: Учебное пособие. — Мн., 1992 (у суаўт. з А. М. Елсуковым, І. Я. Пісарэнкам і А. П. Лімарэнкам).
Іншыя тэксты
- В 90-годы была заложена интеллектуальная основа для решения тех задач, которые мы оказались не в состоянии решить в конце 80-х годов // Адкрытае грамадства. — 2003. — № 1(14).
- Проблема рациональности и становление социологического знания (к постановке вопроса) // Социологическая наука и современность. — Мн., 2002.
- Разрыв традиций: поиски механизма новой идентификации // Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд ў будучыню. — Мн., 2002.
- Рамочный анализ в социогуманитарных образовательных технологиях // Актуальные проблемы современной философии и специфика преподавания гуманитарных дисциплин в техническом ВУЗе. — Мн., 2001.
- Фiлязофiя лацiнаамэрыканскай сутнасьцi (артыкул для слоунiка) // Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. — 1999. — № 3-4.
Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 01.05.2009. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/23252.html, свободный. — Загл. с экрана.
Рэдакцыйная і навуковая рада [Электронны рэсурс] // Палітычная сфера. — Вэб-сайт часопіса. — Дата доступу: 23.04.2015. — Рэжым доступу: http://journal.palityka.org/rada/ Архівавана 30 чэрвеня 2019., вольны. — Загал. з экрана.
Объявление о защите диссертации на сайте ВАК. Комаровский Андрей Владимирович [Электронный ресурс] // Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь. — Официальный сайт ВАК РБ. — 19.03.2015. — Дата доступа: 27.06.2015. — Режим доступа: http://www.vak.org.by/index.php?go=Notice&file=print&id=22513 Архівавана 30 чэрвеня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
Памёр беларускі сацыёлаг Уладзімір Абушэнка [Электронны рэсурс] // «Наша Ніва». — Вэб-сайт газеты. — 28.09.2015. — Дата доступу: 28.09.2015. — Рэжым доступу: http://nashaniva.by/?c=ar&i=157079, вольны. — Загал. з экрана.
3.10.2015 — Прэмія Кангрэса [Электронны рэсурс] // TheICBS. — Канал Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў YouTube. — 30.11.2015. — Дата доступу: 02.04.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=JrAhW6Pu_e4, вольны. — Загал. з экрана.
Абушенко В. Л. Основания культурсоциологии: избранные труды / В. Л. Абушенко; сост. А. В. Комаровский. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 497 с. — ISBN 978-985-08-1981-9.
Состоялась презентация книги В. Л. Абушенко «Основания культурсоциологии» [Электронный ресурс] // Национальная академия наук Беларуси. — Официальный веб-сайт НАН Беларуси. — 02.05.2016. — Дата доступа: 03.10.2016. — Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/news/1002/, свободный. — Загл. с экрана.
Ігар Бабкоў: Абушэнка: рэканструкцыя ідэі (24.09.2016) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Лятучага ўніверсітэта ў YouTube. — 27.09.2016. — Дата доступу: 03.10.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=UbZjvX0mWXM, вольны. — Загал. з экрана.
Тыдзень беларускага мыслення: дыскусія «Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі» (24.09.2016) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Лятучага ўніверсітэта ў YouTube. — 27.09.2016. — Дата доступу: 03.10.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=TbsmewCsSYE, вольны. — Загал. з экрана.