Уладзімір Барысавіч Гройсман (укр.: Володимир Борисович Гройсман; нарадзіўся 20 студзеня 1978 года, Вінніца) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 года да 29 жніўня 2019 года. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 года. Дарадца Рады народнай бяспекі і абароны Украіны.[4]
Хуткія факты Уладзімір Барысавіч Гройсман, народны дэпутат Украіны ...
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Гройсман.
З 2006 па 2014 год — гарадскі глава Вінніцы. Віцэ-прэзідэнт «Асацыяцыі гарадоў Украіны ў пытаннях жыллёвай гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Украіны і міністар мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі (з 27 лютага да 2 снежня 2014 года).