Укрэксімбанк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Укрэксімбанк (укр.: Укрексі́мбанк, англ.: Ukreximbank, поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны») — украінскі банк і ўніверсальная крэдытна-фінансавая ўстанова, 100 % акцый якой належыць дзяржаве ў асобе Кабінету Міністраў Украіны. Заснаваны Урадам Украіны ў 1992 годзе з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах прамысловасці, знешняга гандлю, эканомікі і фінансаў. Агульныя актывы банка па стане на 1 студзеня 2016 года склалі 141 мільярд грыўняў, па іх памерах Укрэксімбанк займае трэцяе месца сярод усіх банкаў Украіны. Па памерах укладаў юрыдычных асоб банк займае першае месца.[2]
АТ «Укрэксімбанк» | |
---|---|
Галоўны офіс Укрэксімбанка ў Кіеве (2011). | |
Тып | Публічнае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 23 студзеня 1992 (32 гады) |
Заснавальнікі | Кабінет міністраў Украіны |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Антановіча, 127 |
Ключавыя постаці | Яўген Уладзіміравіч Мецгер (Старшыня Праўлення)[1] |
Галіна | Фінансавыя паслугі |
Чысты прыбытак | ▼ -14,132 млрд. грн. (2015)[2] |
Актывы | ▲ 141,285 млрд. грн. (01.01.2016)[2] |
Аўдытар | PricewaterhouseCoopers |
Сайт | www.eximb.com |
Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе Укрэксімбанк займаў адзінаццатую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 388-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[3] Галоўны офіс Укрэксімбанка размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з’яўляецца стратным. У 2015 годзе ён панёс страты на суму 14,1 мільярдаў грыўняў, што на 44 % больш чым на год раней (9,8 млрд. грн. страт у 2014).[2][4]
Па класіфікацыі НБУ, з’яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[5]