From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская эміграцыя — працэс перасялення ўкраінцаў за межы сваіх этнічных зямель — Украіны. Масавыя перасяленні ўкраінцаў пачынаюцца ў 2-й палове — канцы XIX ст. Традыцыйна вылучаюць чатыры хвалі ўкраінскай эміграцыі. Па ацэнцы дырэктара Інстытута даследаванняў дыяспары Ігара Вінічэнкі, станам на 2001 годзе, украінская дыяспара складае 10-13 млн чалавек.
Першая хваля пачалася з апошняй чвэрці XIX ст. і доўжылася да пачатку Першай сусветнай вайны. Масавая працоўная эміграцыя ў ЗША пачалася ў 1877 годзе, у Бразілію — 1880-я гады, у Канаду — 1891 годзе, у Сібір — 1905—1907 гадах. Акрамя таго, выязджалі і ў Аргенціну, Аўстралію і Новую Зеландыю. Гэтая хваля была абумоўлена аграрнай перанаселенасцю некаторых украінскіх тэрыторый.
Другая хваля ахоплівае міжваенны перыяд і была абумоўлена сукупнасцю сацыяльна-эканамічных і палітычных прычын. Сярод эмігрантаў былі землеўладальнікі, гандляры, служачыя, святары. Яны выязджалі ў Польшчу, Чэхаславакію, Аўстрыю, Румынію, Балгарыю, Германію, Францыю, ЗША і Канаду.
Трэцяя хваля ўзнікла ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Гэта былі пераважна рэпатрыянты з англійскай, амерыканскай і французскай акупацыйных зон. Значную частку складалі тыя, хто сілай быў вывезены на працы ў Германію. Большасць эмігравалі ў Канаду, ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Бразілію, Аргенціну, Францыю.
Чацвёртая хваля пачалася ў 1990-я гады. Галоўнай прычынай эміграцыі паслужыла цяжкае эканамічнае становішча ва Украіне. На часовую працу выехала каля 7-8 млн людзей у Расію, краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
Да чэрвеня 2022 года Украіну пакінулі больш за 8 мільёнаў чалавек[1]. Такога маштабу ўцекачоў не было ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Большасць уцекачоў прыехала ў суседнія краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Польшчу, Румынію, Венгрыю, краіны Балтыі)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.