Украінская вышыўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская вышыўка — адзін з відаў народнага дэкаратыўнага мастацтва ўкраінскага народа ў выглядзе арнаментальнай ці сюжэтнай выявы на тканіне ці скуры. Вышыўка вырабляецца ўручную або з дапамогай швейных машын на прадметах адзення, галоўным чынам на жаночых і мужчынскіх кашулях (вышыванках), а таксама на прадметах хатняга ўжытку — абрусах, навалачках, ручніках і да т.п.
Апроч упрыгожвання адзення і інтэр’ерных абрадавых тканін, вышыўка нясе акультны характар. Яна з’яўляецца зачуром ад маланкі, бяздзетнасці, неўраджайнасці, няшчасця і да т.п.[1][2].
Вышыўка на адзенні размяшчаецца на вызначаных месцах — у нізах рукавоў, на гарлавіне ці каўнеры, падоле ці падолах адзення — там, дзе няма доступу да цела[1]. Колер і фігура гафту таксама маюць сваё значэнне.
- Марыя-Аранта з арнаментаванай хусткай за поясам. Сафійскі сабор
- Вышытыя пісанкі. Праца народнай майстрыхі Луганшчыны Іны Фарасцюк