раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская Вікіпедыя (укр.: Українська Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове, заснаваны 30 студзеня 2004 года. 14-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Сёння ўкраінскі раздел змяшчае 1 352 031 артыкулаў.
Украінская Вікіпедыя укр.: Українська Вікіпедія | |
---|---|
URL | uk.wikipedia.org (укр.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | украінская мова |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 30 студзеня 2004 |
Колькасць артыкулаў | 1 352 031 |
Колькасць выяў | 115 106 |
Колькасць старонак | 4 794 186 |
Колькасць правак | 43 756 434 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 772 857 |
Актыўных удзельнікаў | 3 109 |
Адміністратараў | 48 |
Глыбіня | 59,2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя зафіксаваныя спробы стварэння артыкула ва Украінскай Вікіпедыі датуюцца 26 студзеня 2004 года. Тады незарэгістраваны ўдзельнік увёў «uk:Географя» (арыгінальная арфаграфія захаваная)[1]. Частка запісаў у базе даных, у прыватнасці, з 27 снежня 2003 года па 26 студзеня 2004 года, страчана. Такім чынам ёсць імавернасць, што «першыя спробы» былі значна раней.
Палітыка праекту — максімальна дакладнае прытрымліванне афіцыйнага правапісу ўкраінскай мовы 2019 года і яго пазнейшых рэдакцый[3]. У свой час гучала прапанова ўвесці харкаўскі правапіс, але яна была адхілена большасцю рэдактараў[4].
Наведвальнасць украінскай Вікіпедыі расце з кожным годам на працягу ўсёй яе гісторыі. Паводле даных статыстычнага сервера Вікіпедыі ў снежні 2010 года было прагледжана 28,4 мільёнаў старонак (11 старонак штосекундна). Гэта 0,22 % усей колькасці праглядаў усімі мовамі.
У 2022 годзе ва ўкраінскай Вікіпедыі было 1060 мільёнаў праглядаў старонак супраць 891 мільёнаў у 2021 годзе (+19 %). Абсалютны гадавы рост склаў 169 мільёнаў праглядаў[5].
Большасць рэдагаванняў Украінскай Вікіпедыі (каля 85 %) робіцца з тэрыторыі Украіны.
Шмат артыкулаў украінскай Вікіпедыі было перакладзена на рускую мову. Напрыклад, сотні артыкулаў пра горную прамысловасць, шматлікія артыкулы і накіды пра населеныя пункты Украіны і гэтак далей.
Сёння гэта 14-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце (3-е месца сярод славянамоўных раздзелаў: пасля рускага і польскага), змяшчае больш за 1 300 000 артыкулаў. Украінская Вікіпедыя належыць да тых раздзелаў Вікіпедыі, якія найбольш дынамічна развіваюцца.
Існуе меркаванне, што колькасць артыкулаў ва Украінскай Вікіпедыі вялікая, дзякуючы паляпшэнню артыкулаў са старых энцыклапедый робатамі. Напрыклад, менавіта робаты загрузілі тысячы артыкулаў аб астэроідах. Аднак разам з тым паведамляецца, што частка артыкулаў, створаных робатамі, перароблена пазней рэдактарамі Вікіпедыі. Па стане на 2019 год ва Украінскай Вікіпедыі частка артыкулаў, напісаных ботамі, знізілася да 21 %[6].
Ва Украінскай Вікіпедыі ёсць вялікая колькасць артыкулаў, прысвечаных Беларусі: uk:Категорія:Білорусь. Аднак у вызначанай катэгорыі прадстаўлены не ўсе артыкулы пра Беларусь, бо частка артыкулаў не катэгарызавана. Таксама ва Украінскай Вікіпедыі існуюць наступныя катэгорыі: uk:Категорія:Незавершені статті з географії Білорусі, uk:Категорія:Незавершені статті з історії Білорусі.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
, |date=
, і |archive-date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
, |date=
, і |archive-date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.