Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украіна прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне», пачынаючы з 2003 года.
Украіна | |
---|---|
Вяшчальнік | UA: Перший СТБ |
Адбор | Нацыянальны
2005–2007
2009–2023 Унутраны
2003–2004
2008 |
Удзелы | |
Удзелы | 17 (17 у фінале) |
Першы выступ | 2003 |
Лепшы вынік | 1-е месца 2004; 2016; 2022 |
Горшы вынік | 24-е месца 2017 |
Спасылкі | |
У другі год свайго ўдзелу Украіна выйграла конкурс з песняй Русланы «Wild Dances». Другія месцы Украіне прынеслі ў 2007 і 2008 гадах Верка Сярдзючка з песняй «Dancing Lasha Tumbai» і Ані Лорак з песняй «Shady Lady» адпаведна. У 2011 годзе да тройкі лідараў наблізілася спявачка Міка Ньютон, заняўшы 4 месца. У 2013 годзе краіну прадставіла спявачка Злата Огневіч. Яна заняла 3 месца, саступіўшы Азербайджану і Даніі. У 2015 годзе краіна ўпершыню адмовілася ад удзелу ў конкурсе, паводле заявы Першага нацыянальнага канала Украіны — з-за нестабільнай фінансавай і палітычнай сітуацыі ў краіне[1]. У 2016 годзе Украіна вярнулася на конкурс і спявачка Джамала, якая прадстаўляла краіну, выйграла Еўрабачанне-2016. Упершыню за ўсю гісторыю яе ўдзелу нацыянальны адбор праводзілі тэлеканалы UA: Перший і СТБ праводзілі сумесна. У 2018 годзе UA: Перший і СТБ трансляцыю конкурсу ўпершыню правелі сумесна. У 2022 годзе гурт Kalush Orchestra здабыў трэцюю перамогу на Еўрабачанні для Украіны.