Узрост сексуальнай згоды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узрост сексуальнай згоды — у крымінальным праве ўзрост, пачынаючы з якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на секс з іншай асобай. У большасці выпадкаў, дарослы нясе прававую адказнасць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.
Пакаранні за гэта правапарушэнне вар'іруюцца ў залежнасці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розніцы паміж партнёрамі. У заканадаўствах некаторых краін таксама маецца паняцце ўзросту сексуальнай згоды ў сітуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненні да малодшага пазіцыі (настаўнікі, урачы, трэнеры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям'і).
Узрост сексуальнай згоды не варта блытаць з узростам паўналецця ці ўзростам, пачынаючы з якога чалавек можа ўзяць шлюб (шлюбным узростам). Тэрмін спакушэнне непаўналетніх азначае спакушэнне асоб, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а не ўзросту паўналецця (разумеючы пад узростам паўналецця ўзрост атрымання грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).
Узрост сексуальнай згоды можа значна адрознівацца ў залежнасці ад заканадаўства, хоць у большасці краін ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым не менш узрост сексуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам сексуальнага акту і палоў партнёраў.