Узняцце сцяга на Іодзіме
фатаграфія / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Узняцце сцяга на Іодзіме» (англ.: Raising the Flag on Iwo Jima) — гістарычны фотаздымак, зроблены 23 лютага 1945 года Джо Розенталем[en]. Яна адлюстроўвае пяцярых марскіх пяхотнікаў ЗША і санітара ВМС ЗША, якія паднімаюць сцяг Злучаных Штатаў на вяршыні гары Сурыбаці падчас бітвы за Іодзіму[en] ў Другой сусветнай вайне.
| ||
Джо Розенталь[d][1][2] | ||
Узняцце сцяга на Іодзіме. 23 лютага 1945[3][1][…] | ||
Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі, ЗША[1] | ||
(інв. NWDNS-80-G-413988[3][1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фатаграфія стала надзвычай папулярнай, быўшы перадрукаванай у тысячах публікацый. Пазней яна стала адзінай фатаграфіяй, якая атрымала Пулітцэраўскую прэмію за выдатную фатаграфію[en] ў год публікацыі кадра. У ЗША здымак стаў адным з найбольш значных і вядомых вобразаў вайны, а таксама, верагодна, стаў найбольш часта ўзнаўляемай у рэпрадукцыях фатаграфіяй усіх часоў.
З шасці чалавек, адлюстраваных на фатаграфіі, трое (Франклін Сузлі, Гарлон Блок і Майкл Стрэнк[en]) былі забітыя ў наступных баях; трое засталіся ў жывых (Гаральд Шульц, Рэнэ Ганьён і Айра Хейз[en]) і сталі знакамітасцямі пасля ўстанаўлення іх асоб па фатаграфіі. Да 2016 года памылкова лічылася, што на фатаграфіі быў адлюстраваны не Гаральд Шульц, а Джон Брэдлі. Фатаграфія пазней выкарыстоўвалася скульптарам Феліксам дэ Уэлданам для стварэння мемарыяла марской пяхоты[en], размешчанага побач з Арлінгтанскімі нацыянальнымі могілкамі[en].
Падзеі, звязаныя з узняццем сцяга над Іодзімай, апісаны ў мастацкім фільме «Сцягі нашых бацькоў[en]».
Здымак знаходзіцца ў грамадскім здабытку, бо агенцтва «Асашыэйтэд Прэс» адмовілася ад аўтарскіх правоў на фатаграфію.