Уздзенскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
У́здзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.
Уздзенскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Узда | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 30 ліпеня 1966 |
||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Анатолевіч Колас[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 88,12 %, руская 10,64 % Размаўляюць дома: беларуская 61,38 %, руская 35,93 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
23 657 чал.[1] (21-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 20,03 чал./км² (15-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,24 %, рускія — 4,34 %, іншыя — 2,42 %[1] |
||||
Плошча |
1 180,97[2] (20-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
197 м[3] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | (1718) | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча раёна складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 25,2 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — горад Узда.
Адміністрацыйна раён падзелены на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі, Нёманскі, Слабадскі, Уздзенскі, Хатлянскі.
Мяжуе з Капыльскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Пухавіцкім і Мінскім раёнамі Мінскай вобласці.
Тэрыторыя раёна размешчаная ў межах Стаўбцоўскай раўніны і адгор’яў Мінскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максімальная — 219 м (каля вёскі Возера).
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.
Пад лясамі 39 % тэрыторыі раёна, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6 % плошчы.
Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Уса і Лоша, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).
Уздзенскі раён утвораны 17 жніўня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Узда. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Зенькавіцкі, Каменскі, Камянкоўскі (Камяноцкі), Лашанскі, Магільненскі, Прысынкаўскі (Прысынацкі), Слабада-Пырашаўскі, Стальбоўшчынскі (Стальбоўскі), Сямёнавіцкі, Цялякаўскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Хатлянскі сельсавет скасаванага Шацкага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Цепленскі сельсавет скасаванага Самахвалавіцкага раёна, 15 снежня 1931 года — Гацукоўскі сельсавет Слуцкага раёна, які 12 мая 1935 года быў перададзены ў склад Грэскага раёна. 31 ліпеня 1937 года далучаны Азерскі сельсавет Дзяржынскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Узда набыла статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Зенькавіцкі, Прысынкаўскі, Слабада-Пырашаўскі, Стальбоўшчынскі сельсаветы, утвораны Уздзенскі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Гацукоўскі сельсавет Грэскага раёна, 20 студзеня 1960 года — Навапольскі і Шацкі сельсаветы Рудзенскага раёна. 1 красавіка 1960 года Хатлянскі сельсавет перайменаваны ў Любяцкі, Шацкі сельсавет перададзены Пухавіцкаму раёну. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Узда, Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі сельсаветы перададзены Дзяржынскаму раёну, Любяцкі і Навапольскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Слуцкаму раёну.
30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Узда і 10 сельсаветаў: Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Любяцкі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі. 15 жніўня 1974 года Каменскі сельсавет перайменаваны ў Ліцвянскі, 1 жніўня 1979 года Магільненскі сельсавет — у Нёманскі. 25 сакавіка 1991 года гарадскі пасёлак Узда і Уздзенскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 верасня 1996 года Любяцкі сельсавет перайменаваны ў Хатлянскі. 22 чэрвеня 1999 года гарадскі пасёлак Узда аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Цепленскі і Цялякаўскі сельсаветы, утвораны Дзешчанскі сельсавет[4]. 28 мая 2013 года скасаваны Камянкоўскі, Лашанскі, Ліцвянскі і Сямёнавіцкі сельсаветы, утвораны Слабадскі сельсавет[5].
Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Мінск — Узда — Капыль, Мар’іна Горка — Узда — Стоўбцы.
Захаваліся помнікі архітэктуры:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.