From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбе́кская Вікіпе́дыя (узб.: Oʻzbekcha Vikipediya / Ўзбекча Википедия) — раздзел Вікіпедыі на ўзбекскай мове, свабодна рэдагуемая энцыклапедыя. Была заснавана ў студзені 2004 года. Тады ж з’явілася і стартавая старонка раздзела [1].
Узбекская Вікіпедыя узб.: Oʻzbekcha Vikipediya | |
---|---|
URL | uz.wikipedia.org (узб.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | узбекская мова |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 21 снежня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 299 581 |
Колькасць выяў | 3 605 |
Колькасць старонак | 1 091 755 |
Колькасць правак | 4 844 258 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 141 990 |
Актыўных удзельнікаў | 553 |
Адміністратараў | 16 |
Глыбіня | 31 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па дадзеных статыстыкі alexa.com, Вікіпедыя займае дзесятае месца па наведвальнасці сярод сайтаў ва Узбекістане пасля Mail.ru, Google.com, Яndex.ru, Google.co.uz, Одноклассники.ru, Facebook, Google.ru, і YouTube[2].
Па стане на сёння раздзел змяшчае 299 581 артыкулаў. Агульная колькасць правак складае 4 844 258. Ва ўзбекскім раздзеле Вікіпедыі ёсць 12 абраных артыкулаў (узб.: Tanlangan maqolalar) і 24 добрых артыкулаў (узб.: Yaxshi maqolalar).
Ва ўзбекскай Вікіпедыі зарэгістравана 141 990 удзельнікаў. З іх, 8 удзельнікаў маюць маюць статус адміністратара. Узбекская Вікіпедыя змяшчае сістэму пераўтварэння тэксту і таму любыя артыкул і тэксты можна праглядзець у розных варыянтах — на лацінцы або кірыліцы. Па змаўчанні сайт выкарыстоўвае лацінскі алфавіт.
У снежні 2012 года заліванне артыкулаў пра населеныя пункты з дапамогай бота прывяла да абгону грузінскай і македонскай Вікіпедый па колькасці артыкулаў. У 2013 годзе пачалася заліванне 12-томнай «Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана» і ўзбекская Вікіпедыі рэзка абагнала многія Вікіпедыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.