Удзельнік:NanashiGaijin/Марсаход
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марсаход — планетаход, прызначаны для перамяшчэння па паверхні Марса. Марсаходы маюць шэраг пераваг перад стацыянарнымі пасадкавымі апаратамі: яны даследуюць больш тэрыторыі, іх можна накіроўваць да цікавых аб’ектаў, яны могуць размяшчацца на сонечных месцах каб перажыць зімовыя месяцы ў больш спрыяльных умовах, і яны могуць пашыраць веды аб тым, як ажыццяўляць звышдалёкае кіраванне рабатызаваным транспартным сродкам. Яны служаць іншым мэтам, чым арбітальныя касмічныя станцыі, такія як Mars Reconnaissance Orbiter. Больш сучаснай распрацоўкай ідэі іншапланетнай рухомай даследчай станцыі з’яўляецца марсіянскі верталёт.
На жнівень 2023 года налічваецца шэсць марсаходаў, што паспяхова працавалі на Марсе. Першымі пяццю былі створаныя Лабараторыяй рэактыўнага руху (па даце марсіянскай пасадкі): Sojourner (1997), Spirit (2004–2010), Opportunity (2004–2018), Curiosity (з 2012) і Perseverance (з 2021). Шосты, Zhurong (з 2021), створаны Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленнем.
24 студзеня 2016 года NASA паведаміла, што актуальнымі даследаваннямі Марса, для якіх будуць выкарыстоўваць Opportunity і Curiosity, будзе пошук доказаў існавання ў мінулым жыцця на Марсе, у тым ліку біясферы, заснаванай на аўтатрофных, хематрофных або хемалітааўтатрофных мікраарганізмах, а таксама старажытнай вады, у тым ліку рэчна-азёрных асяроддзяў(раўніны, якія суадносяцца з існаваўшымі ў мінулым старажытнымі рэкамі або азёрамі), якія маглі быць прыдатнымі для жыцця.[1][2][3][4][5] Зараз асноўнай задачай NASA з'яўляецца пошук доказаў прыгоднасці для пражывання, тафанаміі (звязанай з выкапнямі) і арганічнага вугляроду на Марсе.[1][6]
Савецкія зонды «Марс-2» і «Марс-3» былі фізічна з’яднаныя з пасадачным модулем; Sojourner залежыў ад свайго пасадачнага модуля Mars Pathfinder для сувязі з Зямлёй; Opportunity, Spirit і Curiosity створаны цалкам самастойнымі. Па стане на жнівень 2023 года Curiosity па-ранейшаму актыўны, у той час як Spirit, Opportunity і Sojourner ужо выйшлі з ладу, выканаўшы свае місіі. 18 лютага 2021 года на Марс паспяхова сеў найноўшы амерыканскі марсаход Perseverance. 14 мая 2021 года кітайскі марсаход Zhurong стаў першым неамерыканскім марсаходам, які паспяхова працаваў на Марсе.