Удзельнік:Хомелка/100 самых пагражальных відаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
100 самых пагражальных відаў (англ.: The world's 100 most threatened species) — пералік з сотні найбольш уразлівых прадстаўнікоў сусветнай флоры і фаўны[1]. Ён быў падрыхтаваны ў 2012 годзе Камісіяй па выжыванні відаў (англ.) (бел. IUCN (англ.: International Union for Conservation of Nature Species Survival Commission, IUCN SSC), у якую ўваходзіць больш за 8 тысяч спецыялістаў, пры супрацоўніцтве з заалагічным таварыствам Лондана (руск.) (бел., якое ў тым жа годзе апублікавала яго ў выглядзе кнігі пад назвай «Priceless or Worthless?» (бел.: Бясцэнныя або бескарысныя?). Крытэрыем уключэння жывых істот у гэтую падборку было тое, што ўсе яны не нясуць ніякай відавочнай выгады для чалавечага грамадства, а таму пагроза іх вымірання не сустракае шырокай інфармацыйнай агалоскі і фінансавання, накіраванага на захаванне гэтых відаў.