From Wikipedia, the free encyclopedia
Угарыцкае пісьмо – квазіалфавітнае клінапіснае кансанантнае пісьмо, якое ўжывалася ў XV – XIV стст. да н.э. для запісу тэкстаў на гліняных таблічках. Гэтыя таблічкі з'яўляюцца адзінай крыніцай вывучэння угарыцкай мовы – адной з семіцкіх моў, што была пашырана ў канцы III – 1-й паловы II тыс. да н. э. на тэрыторыі Угарыцкага царства (Угарыт). Вядомы таксама угарыцкія надпісы на хурыцкай і акадскай мовах. Мяркуюць, што угарыцкае пісьмо развілася са складовага клінападобнага лінейнага пісьма (не захавалася). Існуе гіпотэза, што першапачаткова знакі угрыцкага пісьма абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней – толькі зычныя. Для аблягчэння чытання угрыцкага пісьма абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней – толькі зычныя. Для аблягчэння чытання угрыцкага пісьма выкарыстоўвала словараздзяляльнікі (вертыкальныя кліны), а не пазней XIV ст. да н.э. ва угрыцкім пісьме, як і ў іншых відах заходне-семіцкага пісьма, пачалі выкарыстоўваць matres lectionis (літаральна – мацеркі чытання) – адмысловыя знакі некаторых зычных, якія ўжываліся для абазначэння галосных.
Угарыцкае пісьмо | |
---|---|
|
|
Тып пісьма | Абджад |
Мовы | угарыцкая, хурыцкая |
Гісторыя | |
Дата стварэння | каля 1400 да н.э. |
Перыяд | з каля 1400 г. да н. э. |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | Злева направа |
Дыяпазон Юнікода | U+10380–U+1039F |
ISO 15924 | Ugar |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.