Увэр-Хангайскі аймак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Увэр-Хангайскі аймак, таксама Увэрхангай (манг.: Өвөрхангай аймак) — аймак у цэнтральнай Манголіі.
Увэр-Хангайскі аймак | |||||
---|---|---|---|---|---|
манг.: Өвөрхангай аймаг | |||||
|
|||||
Краіна | Манголія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 19 самонаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Арвайхээр | ||||
Дата ўтварэння | 1931 | ||||
Афіцыйная мова | мангольская | ||||
Насельніцтва (2010) | 100 444 | ||||
Шчыльнасць | 1,6 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | халха-манголы | ||||
Канфесійны склад | будысты | ||||
Плошча | 62 895 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | MN-055 | ||||
Код аўтам. нумароў | ӨВ_ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Увэрхангай быў утвораны ў 1931 годзе. Плошча аймака складае 62 895 км². Колькасць насельніцтва —100 444 чалавек (на канец 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Арвайхээр. Аймака падзяляецца на 19 самонаў.
Увэрхангай знаходзіцца ў цэнтральнай Манголіі. На захадзе ад яго размешчаны Баян-Хангорскі аймак, на поўначы — аймакі Архангай і Булган, на ўсходзе — Цэнтральны і Сярэднегабійскі, на поўдні і паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймакі. На поўначы і паўночным захадзе аймака ляжаць Хангайскія горы. Тут, на поўначы, знаходзяцца таксама самыя старыя будысцкія манастыры Манголіі — Эрдэні-Дзу і Шанх. На поўдзень ад Ганс распасціраецца стэпавая раўніна, на крайнім поўдні — адгор’і Гобі-Алтайскага хрыбта.
На тэрыторыі аймака знаходзіцца вугальнае радовішча Баянтэг, якое было адкрыта ў 1961 годзе. Агульныя запасы складаюць 29 мільёнаў тон, аднак 4 з іх ужо здабыта. Таксама вядзецца разведка радовішчаў золата. Плануецца пабудаваць цеплавую электрастанцыю магутнасцю ў 40 МВт. Увэрхангай мае найбольшую колькасць жывёлы ў Манголіі. У год аймак пастаўляе 82,4 тоны вярблюджай воўны, 77,7 тоны поўсці якаў, 9353,4 тыс. літраў каровінага і 2164,8 тыс. літраў казінага малака. Аймак з’яўляецца адным з найлепшых рэгіёнаў Манголіі па ўзроўні інфраструктуры.
№ | Самон | Монгольская назва |
Насельніцтва, (2004) |
Насельніцтва, (2006) |
Насельніцтва, (2008) |
---|---|---|---|---|---|
1 | Арвайхээр | Арвайхээр | 22 546 | 24 954 | 25 622 |
2 | Барунбаян-Улан | Баруун Баян-Улаан | 2 586 | 2 502 | 2 556 |
3 | Бат-Улзый | Бат-Өлзий | 5 932 | 5 878 | 6 189 |
4 | Баян-Ундэр | Баян-Өндөр | 3 734 | 4 077 | 4 261 |
5 | Баянгол | Баянгол | 4 103 | 3 933 | 4 572 |
6 | Богд | Богд | 5 708 | 5 395 | 5 342 |
7 | Бурд | Бүрд | 3 171 | 3 258 | 3 135 |
8 | Гучын-Ус | Гучин-Ус | 2 290 | 2 279 | 2 260 |
9 | Хайрхандулан | Хайрхандулаан | 3 388 | 3 462 | 3 510 |
10 | Хархорын | Хархорин | 12 546 | 13 270 | 12 901 |
11 | Хужырт | Хужирт | 6 781 | 6 749 | 6 649 |
12 | Нарыйнтэл | Нарийнтээл | 3 797 | 3 792 | 3 736 |
13 | Улзыйт | Өлзийт | 2 805 | 2 678 | 2 741 |
14 | Сант | Сант | 3 706 | 3 540 | 3 525 |
15 | Тарагт | Тарагт | 3 860 | 3 424 | 3 313 |
16 | Тугрэг | Төгрөг | 2 839 | 2 691 | 2 689 |
17 | Уянга | Уянга | 10 003 | 10 510 | 9 581 |
18 | Есэнзуйлэ | Есөнзүйл | 3 584 | 3 415 | 3 422 |
19 | Зунбаян-Улан | Зүүнбаян-Улаан | 4 268 | 4 343 | 4 436 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.