From Wikipedia, the free encyclopedia
T-34 — савецкі сярэдні танк перыяду Вялікай Айчыннай вайны, выпускаўся серыйна з 1940 года, і з 1944 года стаў асноўным сярэднім танкам Чырвонай Арміі СССР. Распрацаваны ў Харкаве. Самы масавы сярэдні танк Другой сусветнай вайны.
З 1942 па 1945 гг. асноўная, буйнасярыйная вытворчасць Т-34 была разгорнута на машынабудаўнічых заводах Урала і Сібіры, і працягвалася ў пасляваенныя гады. Вядучым заводам па мадыфікаванню Т-34 з’яўляўся Уральскі танкавы завод № 183. Апошняя мадыфікацыя (Т-34-85) знаходзіцца на ўзбраенні некаторых краін і па гэты дзень [1].
Дзякуючы сваім баявым якасцям Т-34 быў прызнаны шэрагам спецыялістаў лепшым сярэднім танкам Другой сусветнай вайны і аказаў велічэзны ўплыў на далейшае развіццё сусветнага танкабудавання. Пры яго стварэнні савецкім канструктарам ўдалося знайсці аптымальныя суадносіны паміж асноўнымі баявымі, эксплуатацыйнымі і тэхналагічнымі характарыстыкамі.
Танк Т-34 з’яўляецца самым вядомым савецкім танкам і адным з самых вядомых сімвалаў Другой сусветнай вайны. Да цяперашняга часу захавалася вялікая колькасць гэтых танкаў розных мадыфікацый у выглядзе помнікаў і музейных экспанатаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.