From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэстастэрон (грэч. Τεστοσ грэч. τερόνη → лац.: testiculus, што літаральна азначае: мужчынскае яечка) — асноўны мужчынскі палавы гармон, андраген.
Тэстастэрон | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C19H28O2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Адн. малек. маса | 288.43 а. а. м. |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-370-5 |
SMILES | |
ChemSpider |
Сакрэтуюць клеткамі Лейдзіга насеннікаў у мужчын, а таксама ў невялікіх колькасцях яечнікамі у жанчын і карой наднырачнікаў ў абодвух палоў. З’яўляецца прадуктам перыферычнага метабалізму.
Вызначае палавую дыферэнцыяцыю рэпрадуктыўных органаў і ўсяго арганізма па мужчынскім тыпе. У антагенезе ўдзельнічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, рэгулюе палавыя паводзіны, сперматагенез. У жаночых асобін тэстастэрон, які выпрацоўваецца яечнікамі, садзейнічае развіццю малочных залоз (у час цяжарнасці яго канцэнтрацыя павялічваецца).
Метабалічныя пераўтварэнні тэстастэрону ажыццяўляюцца ў печані, нырках, кішэчніку, лёгкіх, скуры і іншых органах. Сакрэцыя залежыць ад сезонных і ўзроставых змен. Канцэнтрацыя ў плазме крыві мужчын 0,5—0,9 мкг/100 мл, у жанчын — 0,12 мкг/100 мл. За суткі ў арганізме мужчыны ўтвараецца каля 15 мг тэстастэрону. Не назапашваецца ў арганізме, метабалізуецца ў андрастэрон, выводзіцца з мачой.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.