Тэатр на Таганцы
маскоўскі драматычны тэатр From Wikipedia, the free encyclopedia
маскоўскі драматычны тэатр From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі тэатр драмы і камедыі на Таганцы, Тэатр на Таганцы або Таганка (руск.: Московский театр драмы и комедии на Таганке, Театр на Таганке, Таганка) — маскоўскі драматычны тэатр, заснаваны ў 1946 годзе, пераўтвораны ў 1964 годзе Юрыем Любімавым. Знаходзіцца па адрасе: 109004, Масква, вул. Земляны Вал, 76/21 (праезд да станцыі метро «Таганская-кальцавая»).
Тэатр на Таганцы | |
---|---|
руск.: Театр на Таганке | |
Заснаваны | 1946 |
Заснавальнік | Юрый Пятровіч Любімаў |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | ул. Земляной Вал |
Дырэктар | Irina Apeksimova[d] |
Сайт | taganka.theatre.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маскоўскі тэатр драмы і камедыі быў заснаваны ў 1946 годзе, першым галоўным рэжысёрам стаў Аляксандр Плотнікаў, трупу сабралі з выхаванцаў маскоўскіх тэатральных студый і акцёраў перыферыйных тэатраў[1]. Першая прэм'ера новага калектыву — спектакль «Народ бессмяротны» паводле рамана Васіля Гросмана[1][2]. Аднак, на пачатку 1960-х гадоў наведванне Тэатра драмы і камедыі было адным з найменшых сярод тэатраў Масквы, — у студзені 1964 года Плотнікаў пакінуў пасаду, новым галоўным рэжысёрам быў прызначаны Юрый Любімаў, больш вядомы як акцёр Тэатра імя Вахтангава[1][3].
Ю. Любімаў прыйшоў у тэатр са сваімі вучнямі па Шчукінскім вучылішчы і іх дыпломным спектаклем — «Добры чалавек з Сезуана» паводле п'есе Б. Брэхта[3]. Спектакль стаў дэбютам на прафесійнай сцэне для Зінаіды Славінай, Алы Дзямідавай, Валерыя Залатухіна, Барыса Хмяльніцкага, Анатоля Васільева[4].
Любімаў значна абнавіў трупу, зрабіў дадатковы набор маладых артыстаў, — у тэатр прыйшлі Іна Ульянава, Веніямін Смехаў, Мікалай Губенка, Уладзімір Высоцкі, акцёр і рэжысёр Рамзес Джабраілаў[5] і далей трупа папаўнялася маладымі акцёрамі, пераважна выпускнікамі Шчукінскага вучылішча, так з вахтангаўскай школы прыйшлі ў тэатр у канцы 1960-х гадоў Леанід Філатаў, Фелікс Анціпаў, Іван Бортнік, Віталь Шапавалаў і многія іншыя[5][6]. З ранейшай трупы Тэатра драмы і камедыі засталіся Таццяна Махава, Готліб Ранінсон, Юрый Смірноў, Усевалад Собалеў[5][6]. Да ранейшага наймення Ю. Любімаў дадаў удакладняльнае «на Таганцы», вельмі хутка маскоўскія тэатралы скарацілі афіцыйную назву калектыву да «Тэатра на Таганцы» і проста «Таганка»[3].
Ю. Любімава захаплялі ідэі «эпічнага тэатра» Б. Брэхта, стаўшы кіраўніком Тэатр драмы і камедыі, ён павесіў у фае тры партрэта — Б. Брэхта, Я. Вахтангава і У. Мейерхольда, пазней, па патрабаванні райкама партыі, павесілі і партрэт К. С. Станіслаўскага[7]. І праўда, сувязь любімаўскай «Таганкі» з тэатрам Станіслаўскага тэатразнаўцы бачаць праблематычнай[8][9], але ўрокі Мейерхольда, Вахтангава і асабліва Брэхта лёгка пазнаюцца ва ўсіх спектаклях гэтак званай «класічнай» (да 1981 года) «Таганкі»[10].
Пад кіраўніцтвам Любімава «Таганка» хутка набыла рэпутацыю самага авангарднага тэатра СССР. Як ранні «Современник», тэатр абыходзіўся без заслоны і амаль не выкарыстоўваў дэкарацыі, іх падмянялі розныя сцэнічныя канструкцыямі. У спектаклях актыўна ўжываліся пантаміма, ценявы тэатр, па-брэхтаўску выкарыстоўвалася музыка. У 1960-я-1970-я гады наведванне тэатра было адным з самых вялікіх сярод тэатраў Масквы.
Сярод спектакляў пераважалі паэтычныя прадстаўленні: «Таварыш, вер!» (паводле Пушкіна), «Паслухайце!» (паводле Маякоўскага), «Антысветы» (паводле Вазнясенскага), «Загінулыя і жывыя» (пра паэтаў, якія загінулі на вайне), шмат было і інсцэніровак празаічных твораў: «Маці» Горкага, «Што рабіць?» Чарнышэўскага, «Майстар і Маргарыта» Булгакава, «Дом на набярэжнай» Трыфанава і інш.
У 1980-я, з-за ад'езду галоўнага рэжысёра Ю. Любімава за мяжу і пазбаўлення яго грамадзянства СССР, тэатр перажыў чаргу крызісаў.
У 1992 годзе тэатр распаўся напалам. Частка трупы пад кіраўніцтвам М. Губенкі стварыла новы тэатр «Садружнасць акцёраў Таганкі» і заняла новы будынак тэатра на Таганцы, астатнія акцёры трупы пад кіраўніцтвам Ю. Любімава засталіся ў старым будынку, колішнім кінематографе (электратэатры), пабудаваным у 1911 годзе паводле праекта архітэктара Г. А. Гельрыха.
У 2011 годзе з-за канфлікту з акцёрамі падчас гастролей Ю. Любімаў пакінуў тэатр. Паўтара года дырэктарам і мастацкім кіраўніком «Таганкі» быў Валерый Залатухін, 4 сакавіка 2013 года ён пайшоў з пасады з-за хваробы, на наступны дзень дырэктарам быў прызначаны Уладзімір Флейшэр, які раней кіраваў Цэнтрам імя Мейерхольда[11].
У дужках гады працы ў тэатры
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.