Тэатр Масіма (італ.: Teatro Massimo) — оперны тэатр у Палерма, размешчаны на плошчы Вердзі. Сваю назву ён атрымаў у гонар караля Віктара Эмануіла II. Ён з'яўляецца найбуйнейшым у Італіі і адным з самых вялікіх у Еўропе, які славіцца пры гэтым сваёй цудоўнай акустыкай.
Славутасць | |
Тэатр Масіма | |
---|---|
38°07′13″ пн. ш. 13°21′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Giovan Battista Filippo Basile[d][2] і Ernesto Basile[d][2] |
Дата заснавання | 1897 |
Сайт | teatromassimo.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1864 годзе па ініцыятыве мэра Палерма быў аб'яўлены міжнародны конкурс на праект будаўніцтва буйнога опернага тэатра ў горадзе, які павінен быў упрыгожыць аблічча сталіцы, і нагадваў пра нядаўні нацыянальным адзінстве Італіі. У выніку архітэктарам быў прызначаны Джавані Батыста Піліпа Базыль, які пачаў будаўніцтва 12 студзеня 1874 года. Пасля першых этапаў пабудовы будаўніцтва было замарожана на 8 гадоў, і толькі ў 1890 годзе яно зноў аднавілася. Праз год пасля гэтага Базыль памёр і яго справу працягнуў яго сын Эрнэста. 16 мая 1897 года, праз 22 гады пасля закладкі падмурка, тэатр адкрыўся для аматараў оперы, прэзентаваўшы ў той дзень оперу Джузэпэ Вердзі «Фальстаф», дырыжорам якой быў Леапольда Муньоне.
Базыль быў натхнёны старажытнай сіцылійскай архітэктурай і такім чынам тэатр быў збудаваны ў неакласічным стылі, уключаючы элементы грэцкіх храмаў. Глядзельная зала, выкананы ў стылі позняга рэнесансу ў класічнай форме падковы з сямю ложамі, месціць у сябе 3000 чалавек. Скульптуры бюстаў вялікіх кампазітараў для тэатра вылепіў італьянскі скульптар Джуста Ліва і яго сыны.
У 1974 годзе тэатр быў зачынены на поўную рэстаўрацыю, але з-за палітычнай нестабільнасці ў тыя гады і карупцыі, яна зацягнулася на 23 гады. 12 мая 1997 года, за чатыры дні да стагадовага юбілею, тэатр зноў быў адкрыты, але новы оперны сезон пачаўся толькі праз два гады. Увесь гэты час оперныя пастаноўкі мясцовай трупы паказваліся ў двух невялікіх тэатрах па суседстве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.