![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/%25D0%25A2%25D1%258B%25D0%25BC%25D1%258C.jpg/640px-%25D0%25A2%25D1%258B%25D0%25BC%25D1%258C.jpg&w=640&q=50)
Тымь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тымь (руск.: Тымь) — рака ў Сахалінскай вобласці Расіі, другая (пасля Параная) па даўжыні рака вострава Сахалін.
Тымь | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 330 км |
Басейн | 7 850 км² |
Расход вады | 89 м³/с (за 80 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | гара Лапаціна |
• Каардынаты | 50°50′37,32″ пн. ш. 143°09′07,19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ахоцкае мора |
• Месцазнаходжанне | Ноглінкі |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 51°52′07,60″ пн. ш. 143°10′57,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,36 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Сахалінская вобласць |
Код у ДВР | 20050000212118300000852 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 330 км, плошча вадазбору — 7850 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,36[1] м/км. Сярэдні расход за 80 км ад вусця 89 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 2,809[1] км³/год. Бярэ пачатак на паўднёвым схіле гары Лапаціна на Набільскім хрыбце ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор, у сярэднім цячэнні працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў Ныйскі заліў Ахоцкага мора. Шырыня рэчышча 40—60[1] м, у ніжнім цячэнні да 200[1] м. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Асноўныя прытокі: Піленга, Парката, Імчын, Ныш, Чачма, Малая Тымь, Аляксандраўка, Красная. У басейне ракі каля 400[1] азёра
Каля вусця ракі размешчаны пасёлак Ноглікі.