From Wikipedia, the free encyclopedia
Туі Маліла (англ.: Tu'i Malila; каля 1777 — 19 мая 1965) — мадагаскарская прамяністая чарапаха, якую каралеўскай сям’і Тонга падарыў Джэймс Кук[1]. Чарапаха-доўгажыхар.
Яе імя на танганскай мове азначае «Кароль Маліла». Туі Маліла вылупілася каля 1777 і была падораная каралеўскай сям’і капітанам Джэймсам Кукам падчас яго візіту ў Тонга ў ліпені 1777 года[2]. Паводле іншых звестак Джордж Тупоу I, першы кароль і заснавальнік каралеўства, атрымаў яе ад каманды карабля, які прыстаў да берагоў астравоў Хаапай у першай палове XIX стагоддзя[3].
Туі Маліла заставалася ў каралеўскай сям’і да самай смерці 19 мая 1965. Узрост чарапахі на той час ацэньваўся як прыкладна 188 гадоў.[4] Туі Маліла была адной з першых жывёл, якую паказалі каралеве Лізавеце II падчас яе афіцыйнага візіту на Тонга ў 1953 годзе.[5]
У Танганскім нацыянальным цэнтры на востраве Тангатапу захоўваецца муміфікаванае цела чарапахі.[6]
Пра яе было напісана апавяданне «Чарапаха для каралевы Тонга», выдадзенае ў 2002 годзе[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.