From Wikipedia, the free encyclopedia
Тушачніца, або чарнільны камень (кіт.: 硯臺) — інструмент, які выкарыстоўваецца ў далёкаўсходняй каліграфіі і жывапісе для змешвання тушы (чарніла) з вадой; палітра, ступка для драбнення і ўтрымання чарнілаў або тушы.
Гісторыя прымянення чарнільных камянёў, якія выкарыстоўваюцца для расцірання фарбавальнікаў, налічвае каля 6000-7000 гадоў.
Чарнільны камень лічыцца вельмі важным, паколькі ад яго збольшага залежыць якасць чарнілаў (тушы), што вельмі важна для каліграфіі.
Кітайскую туш рыхтуюць расціраннем бруска тушы з невялікай колькасцю вады на спецыяльнай пляцоўцы — тушачніцы. Найбольш распаўсюджаны матэрыял, з якога робяць тушачніцу — камень. Таксама вырабляецца з гліны, бронзы, жалеза і фарфору.
Тушачніца разам з пэндзлем для каліграфіі , паперай для каліграфіі , кітайскай тушшу лічыцца адной з чатырох каштоўнасцяў працоўнага кабінета — сімвалаў асвечанага чалавека, якія былі абавязковымі прадметамі ў яго працоўным кабінеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.