From Wikipedia, the free encyclopedia
Турызм у Венгрыі славіцца багатай гісторыяй.[1] Венгрыя стала трынаццатай па турыстычнай наведвальнасці краінай свету ў 2002 годзе[2]. У 2004 і 2005 годзе колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у краіну, павялічылася на 7 працэнтаў.[3] 98 працэнтаў турыстаў складаюць жыхары еўрапейскіх краін, большай часткай — Аўстрыі, Германіі і Славакіі.[1] Турыстычны сезон Венгрыі доўжыцца з красавіка па кастрычнік. У ліпені і жніўні назіраецца пік турыстычнай актыўнасці.[1] Самым папулярным месцам Венгрыі для турыстаў з'яўляецца Будапешт.[2]
Будапешт стаў адным з самых папулярных гарадоў цэнтральнай Еўропы сярод турыстаў у 90-я гады. Славутасці горада ўключаюць у сябе замак Буда, у якім размешчана некалькі музеяў і помнікаў архітэктуры: Венгерская нацыянальная галерэя, Музей гісторыі Будапешта, Царква Святога Мацьяша[4], Рыбацкі бастыён , Палац Шандара і іншыя. Карыстаюцца папулярнасцю Будынак венгерскага парламента і парк Варашлігет.[1] У горадзе размешчана мноства музеяў і тэатраў.[4] Замак Буда, набярэжныя Дуная і Праспект Андраш з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[5]
У Венгрыі знаходзіцца каля 1300 геатэрмальных крыніц, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і рэлаксацыі з часоў Рымскай Імперыі. Рымляне будавалі свае лазні на беразе Дуная яшчэ ў I стагоддзі н. э.[6] Больш за 30000 кубічных метраў мінеральнай вады тэмпературай ад 21° да 76 °C працякаюць з 118 тэрмальных крыніц на тэрыторыі Будапешта [7].[5][8] Лазні Будапешта, пабудаваныя ў розныя гістарычныя эпохі, прапануюць турыстам паслугі лячэння, масаж і спа-працэдуры[7][8].
Пад Будапештам знаходзіцца каля 200 пячор, некаторыя з якіх адкрыты для турыстаў.[9] Сталакцітавая пячора Палволгі (Pálvölgy) — вялікі займальны лабірынт, адкрыты ў пачатку XX стагоддзя. Гэта самая вялікая пячорная сістэма пагоркаў Буда.[10] Іншая пячора — Землохегі (Szemlohegy) — характэрная прыгожымі сценамі, пакрытымі мінеральнымі солямі і чыстым паветрам.[11] Пячора Маціяс (Matyas), якая знаходзіцца на ўскраіне горада, складаецца з практычна непраходных праходаў, прыцягвае аматараў экстрэмальнага турызму.[12]
Возера Балатон — самае вялікае прэснаводнае возера цэнтральнай Еўропы. Гэта други па папулярнасці напрамак турызму ў Венгрыі. У 1994 на возеры пабывала 2.5 мільёнаў турыстаў.[13][14] Іншымі напрамкамі рэгіянальнага турызму з'яўляюцца спа курорты, актыўны адпачынак і культурныя славутасці.[15] У Венгрыі створана каля 400 пляцовак для кемпінгу .[16] Пракладзена больш за 2500 км веласіпедных трас.[17] Таксама асаблівай папулярнасцю карыстаюцца рыбалка, назіранне за птушкамі,[18] верхавая язда і паляванне.[19]
{{cite news}}
: Невядомы параметр |wirk=
ігнараваны (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.