Туркестан (рэгіён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туркеста́н (перс.: ترکستان - Torkestān, каз.: Түркістан, узб.: Turkiston, туркм.: Türkestan — «Краіна цюркаў»)[1] — назва гістарычна-геаграфічнага рэгіёна Цэнтральнай Азіі ў XIX стагоддзі і пачатку XX стагоддзя[2].
Самае ранняе згадванне тапоніма «Туркестан» утрымліваецца ў дакуменце на паперы 639 г., які ўяўляе сабой ліст на сагдыйскай мове з 25 радкоў пра продаж у рабства самаркандскай дзяўчыны. Дакумент быў знойдзены ў 1969 г. разам з кітайскім дакументам 628 года каля Турфана[3]. У скандынаўскай Сазе пра Інглінгаў (XIII стагоддзе) згаданы Туркестан (ісл.: Tyrkland) на ўсход ад Асгарда (краіны асаў або ясаў)
У склад гэтага рэгіёна ўваходзілі тэрыторыі наступных сучасных дзяржаў: Узбекістана, Туркменістана, Таджыкістана, Кыргызстана і Казахстана, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Кітая, цюркамоўныя рэгіёны поўдня Сібіры, а таксама поўнач Афганістана і Ірана.
У другой палове XIX стагоддзя Туркестан умоўна падзяляўся на Заходні (Рускі), Усходні (Кітайскі), Паўднёвы (паўночная частка Афганістана і Ірана). У Заходнім і Усходнім Туркестане пражывала пераважна цюркскае насельніцтва, у Паўднёвым — іранамоўнае.
У сярэдзіне 1920-х гадоў тэрмін Туркестан паступова выйшаў з ужывання і быў заменены тэрмінам Сярэдняя Азія.