Турачацкі раён
муніцыпальны раён у Рэспубліцы Алтай, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
муніцыпальны раён у Рэспубліцы Алтай, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Турачацкі раён або аймак (руск.: Туроча́кский район, паўднёваалт.: Турачак аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Турачак.
Турачацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | KRAT[4] і OMST[4] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён (плошча 11060 км²) знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Алтай. Раён мяжуе з Чойскім і Улаганскім раёнамі Рэспублікі Алтай, Кемераўскай вобласцю, Рэспублікай Хакасія, Краснагорскім і Салтонскім раёнамі Алтайскага края. За 145 км ад Горна-Алтайска.
Ландшафт раёна разнастайны: каля 80 % тэрыторыі займаюць горныя хрыбты вышынёй ад 500 да 2100 метраў, якія параслі густымі іглічнымі лясамі, месцамі пераходзячымі ў непраходную чарнявую тайгу. Раён поўны стромых вадаспадаў і імклівых рэк, тайговых азёр і альпійскіх лугоў.
Па раёне працякае больш за семдзесят рэчак, якія жывяць Цялецкае возера і раку Бія. Па берагах стаяць хваёвыя і лісцевыя лясы, багатыя кедравым арэхам, пушным зверам, ягадамі і грыбамі. Больш за 300 відаў птушак, каля 50 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.