Туканавыя, перцаедныя (Ramphastidae) — сямейства даволі буйных птушак з несувымерна вялікай, сціснутай з бакоў, яркаафарбаванай дзюбай. Самыя буйныя прадстаўнікі атрада дзятлападобных. Налічваюць 36 відаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня да 63 см, маса да 300 г. Афарбоўка апярэння кантрастная, пераважае чорны колер з яркімі ўчасткамі жоўтага, зялёнага, чырвонага і інш.; у дробных відаў пераважаюць адценні зялёнага. Дзюба вялікая (часам амаль роўная даўжыні цела), лёгкая (з пнеўматычнымі поласцямі), сціснутая з бакоў, ярка афарбаваная, загнутая ўніз; краі зазубраныя. Язык доўгі, вузкі, яго канец і краі махрыстыя. Крылы кароткія, шырокія. Хвост у большасці відаў кароткі. Ногі вялікія, моцныя.
Туканы засяляюць раўнінныя і горныя (да 3000 м) трапічныя лясы Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі: ад поўдня Мексікі да поўначы Аргенціны. Гняздуюць ў натуральных або выдзяўбаных дзятламі дуплах.
Расліннаедныя, могуць паядаць таксама насякомых, малюскаў, яшчарак і інш. Манагамы. Адкладваюць да 4 яец.
Лёгка прыручаюцца. Аб'ект промыслу.