Туберкулёз
інфекцыйная хвароба / From Wikipedia, the free encyclopedia
Туберкулёз (лац.: tuberculum — бугарочак, англ.: tuberculosis, грэч. Φυματίωση) — інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл (часцей буйнога рагатага ската, свінняў, кур), якое выклікаецца некалькімі разнавіднасцямі кіслотаўстойлівых мікабактэрый (род Mycobacterium) (састарэлая назва — палачка Коха).[1]. Туберкулёз звычайна паражае лёгкія, радзей закранаючы іншыя органы і сістэмы. Mycobacterium tuberculosis перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры размове, кашлі і чханні хворага[2]. Часцей за ўсё пасля інфіцыравання мікабактэрыямі захворванне працякае ў бессімптомнай, схаванай форме (тубінфіціяванасць), але прыкладна адзін з дзесяці выпадкаў схаванай інфекцыі ў рэшце рэшт пераходзіць у актыўную форму.
Туберкулёз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A15.15.-A19.19. |
МКХ-9 | 010010-018018 |
OMIM | 607948 |
DiseasesDB | 8515 |
MedlinePlus | 000077 і 000624 |
MeSH | D014376 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Класічнымі сімптомамі сухотаў лёгкіх ёсць працяглы кашаль з макроццем, часам з крывахарканнем, якое з'яўляецца на больш позніх стадыях, ліхаманка, слабасць, начная патлівасць і значнае пахуданне. Дыягностыка заснавана на флюараграфіі і рэнтгенаграфіі органаў і сістэм, мікрабіялагічным даследаванні рознага біялагічнага матэрыялу, рэакцыі Манту, а таксама метадзе малекулярна-генетычнага аналізу і іншых. Лячэнне складанае і доўгае, якое патрабуе прыём прэпаратаў на працягу мінімум шасці месяцаў. Асоб, якія кантактавалі з хворым, абследуюць флюараграфічным метадам або з дапамогай рэакцыі Манту, з магчымасцю прызначэння прафілактычнага лячэння процітсухотнымі прэпаратамі.
Прыкметныя складанасці ў лячэнні сухотаў узнікаюць пры наяўнасці ўстойлівасці ўзбуджальніка да процісухотных прэпаратаў асноўнага і, радзей, рэзервовага шэрагу, якая можа быць выяўлена толькі пры мікрабіялагічным даследаванні. Устойлівасць да ізаніязіду і рыфампіцыну таксама можа быць усталяваная метадам ПЦР. Прафілактыка сухотаў заснаваная на скрынінгавых праграмах, прафаглядах, а таксама на вакцынацыі дзяцей вакцынай БЦЖ або БЦЖ-М.
Існуе меркаванне, што M. tuberculosis інфіцыравана прыкладна траціна насельніцтва Зямлі[3], і прыкладна кожную секунду ўзнікае новы выпадак інфекцыі[4]. Доля людзей, якія захворваюць на туберкулёз кожны год ва ўсім свеце, не змяняецца, аднак з-за росту колькасці насельніцтва абсалютная колькасць новых выпадкаў працягвае павяличвацца[4]. У 2007 годзе налічвалася 13,7 млн зарэгістраваных выпадкаў хранічных актыўных сухотаў, 9,3 млн новых выпадкаў захворвання і 1,8 млн выпадкаў смерці, галоўным чынам у краінах, якія развіваюцца[5]. Акрамя таго, усё больш людзей у развітых краінах заражаюцца на туберкулёз, таму што іхная імунная сістэма слабее з-за прыёму імунасупрэсіўных прэпаратаў, злоўжывання псіхаактыўных рэчываў і асабліва пры ВІЧ-інфекцыі. Распаўсюджанне сухотаў размеркаваны нераўнамерна па ўсім свеце, каля 80 % насельніцтва ў многіх азіяцкіх і афрыканскіх краінах маюць станоўчы вынік сухотных пробаў, і толькі сярод 5-10 % насельніцтва ЗША такі тэст станоўчы. Паводле некаторых дадзеных, на тэрыторыі Расіі тубінфіцыраванасць дарослага насельніцтва прыблізна ў 10 разоў вышэй, чым у развітых краінах[6].