Трыумфальная плошча (Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыўмфальная плошча — плошча ў Маскве паміж Вялікай Садовай, 1-й і 2-й Брэсцкімі, 1-й Цвярской-Ямской вуліцамі, Аружэйным завулкам, Садовай-Трыўмфальнай і Цвярской вуліцамі.
Славутасць | |
Трыумфальная плошча | |
---|---|
55°46′12″ пн. ш. 37°35′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён плошчы да канца XVI ст. уяўляў сабой палі, па якіх ішла Цвярская дарога (на Цвер і далей на Ноўгарад). У часы пры Фёдары Іаанавічы (у 1592-93 гадах) былі пабудаваныя сцены земляногп горада, Цвярскія вароты якога знаходзіліся на месцы плошчы. З вонкавага боку сцяны была Цвярская-Ямская слабада, г.зн. слабада фурманаў, якія абслугоўвалі Цвярскую дарогу; з унутранага боку жылі варатнікі - вартаўнікі брамы Крамля, Кітай-горада і Белага горада. У XVII ст. частка двароў на захад ад Цвярской вуліцы была выцесненая стральцамі, а пасля ліквідацыі стральцоў у канцы таго ж стагоддзя перайшла ў рукі купцоў.
У 1958 годзе ў цэнтры плошчы быў устаноўлены помнік Уладзіміру Маякоўскаму працы Кібальнікава. У 1960 годзе пад плошчай па лініі Садовага кольца пракладзены транспартны тунэль. У 1974 годзе знесены будынак тэатра «Сучаснік» (былы «Альказар»).
Зноскі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.