From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыё́д — электронная лямпа з трыма электродамі (адсюль назва) — катодам, анодам і кіравальнай сеткай.
Канструкцыя была вынайдзена ў 1906 г. Лі Дэ Форэстам, за што той быў праз 50 гадоў узнагароджаны ордэнам Ганаровага Легіёна (5.10.1956). Фізік Луі Дэ Бройль назваў вынаходніцтва трыёда «адным з найбольшых у гісторыі навукі і тэхнікі»[1].
У прасцейшым трыёдзе ўнутры анода цыліндрычнай формы змешчана кіруючая сетка ў форме спіралі. На агульнай восі анода і сеткі змяшчаецца катод. Анод і сетка звычайна вырабляюцца з тугаплаўкіх металаў (нікель, малібдэн, тантал), катод з чыстага, тарыраванага вальфраму або аксідны[2].
Сетка змяшчаецца ў непасрэднай блізкасці да катода. Калі на сетку падаць дадатнае напружанне, электрычнае поле паміж катодам і сеткай прывядзе да змяншэння патэнцыяльнага бар'ера каля катода і павелічэння аноднага току. Пры адмоўным напружанні на сетцы патэнцыяльны бар'ер павялічваецца і вядзе да змяншэння велічыні аноднага току. Пры пэўнай велічыні адмоўнага напружання на сетцы (напружанне запірання) анодны ток змяншаецца да нуля[3].
Недахопам трыёдаў з'яўляюцца вялікая прахадная ёмістасць (паміж сеткай і анодам) і малы статычны каэфіцыент узмацнення[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.