Трыдэнцкая Імша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыдэнцкая імша — адно з найбольш распаўсюджаных найменняў літургіі рымскага абраду — імшы, цэлебраванай да выдання імшала 1969 года. Таксама ў дачыненні да Трыдэнцкай імшы ўжываюць тэрміны Трыдэнцкі абрад, Трыдэнцкая лацінская імша, класічная лацінская імша, традыцыйная лацінская імша, даўняя лацінская імша. У сучаснай каталіцкай тэрміналогіі Трыдэнцкая імша завецца экстраардынарным абрадам. Упершыню гэты тэрмін з’явіўся ў motu proprio Папы Бенедыкта XVI Summorum Pontificum, выдадзеным 7 ліпеня 2007 года, паводле якога трыдэнцкі абрад у рэдакцыі 1962 года з’яўляецца экстраардынарным варыянтам здзяйснення літургіі ў рымскім абрадзе, тады як ардынарным застаецца Novus Ordo.