![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/TroyWaterfrontPano.jpg/640px-TroyWaterfrontPano.jpg&w=640&q=50)
Трой (Нью-Ёрк)
горад, цэнтр акругі Рэнселер, Нью-Ёрк, ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трой (англ.: Troy) — горад на ўсходзе штата Нью-Ёрк, на рацэ Гудзон, насупраць упадзення ў яе Махока. Адміністрацыйны цэнтр акругі Рэнселер. Уваходзіць у адну агламерацыю з Олбані і Скенектадзі. Насельніцтва 50,1 тыс. жыхароў (2010).
Трой
| ||||||||||||||||||||||||
У гады існавання Новых Нідэрландаў на месцы горада знаходзілася латыфундыя Кіліена ван Рэнселера, аднаго з заснавальнікаў Галандскай Вест-Індскай кампаніі. У 1707 годзе землі выкупіла сямейства Вандэрхейдэн.
Паселішча, заснаванае ў 1786 годзе як Вандэрхейдэнс-Феры («Пераправа Вандэрхейдэна»), у 1789 годзе было перайменавана ў гонар старажытнай Троі (Іліума). Дэвіз горада абвяшчае: «Іліум быў, а Трой ёсць».
Падчас вайны 1812 года мясцовы прамысловец Сэмюэл Уілсан па мянушцы дзядзька Сэм пастаўляў амерыканскаму войску тушонку з этыкеткай U.S. Beef («мяса ЗША»). Абрэвіятуру «U.S.» памылкова расшыфравалі як скарачэнне ад Uncle Sam, і з тых часоў гэтая мянушка замацавалася за Злучанымі Штатамі.
З сярэдзіны XIX стагоддзя Трой — адзін з найбуйнейшых цэнтраў лёгкай прамысловасці ЗША.