Траўка (тэлесерыял)
амерыканскі тэлесерыял у жанры цёмнай камедыйнай драмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Траўка» (англ.: «Weeds») — амерыканскі камедыйна-драматычны тэлесерыял, створаны Джэнджы Коэн, які трансляваўся на тэлеканале «Showtime» з 7 жніўня 2005 года па 16 верасня 2012 года. За гэты перыяд было паказана восем сезонаў, якія ўключаюць у сябе 102 серыі.
Хуткія факты Траўка, Жанр ...
Закрыць
Серыял атрымаў як вялікія рэйтынгі, так і адзнаку крытыкаў, стаўшы адным з самых паспяховых праектаў тэлеканала «Showtime». Таксама праект атрымаў шэраг узнагарод, уключаючы «Залаты глобус», «Эмі», прэмію Гільдыі сцэнарыстаў ЗША, «Малады акцёр» і «Спадарожнік».