Трахома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трахо́ма (новалат. trachōma, ад стар.-грэч.: τραχύς — шурпаты, няроўны) — хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан'юнктывы) вачэй у чалавека. Трахома, таксама вядомая пад назвамі гранулярны кан'юнктывіт, егіпецкая афтальмія[3] і сляпучая трахома — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй Chlamydia trachomatis.[4] Інфекцыя мае вынікам шурпатасць унутранай паверхні павек. Шурпатасць можа выклікаць боль у вачах, рэпанне знешняй паверхні вачэй ці рагавіцы, а таксама, магчыма, слепату.[4]