From Wikipedia, the free encyclopedia
Трахея[2] (ад стар.-грэч.: τραχεῖα (ἀρτηρία) літар. «Шурпатае (дыхальнае горла)») — орган пазваночных жывёл і чалавека, з’яўляецца часткай паветраносных шляхоў; размешчаны паміж горлам і бронхамі.
Трахея | |
---|---|
Анатамічна галінуецца на | main bronchus[d] і бронхі |
Анатамічная лакалізацыя | грудная поласць[1] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | tracheal branches of inferior thyroid artery[d] |
Венозны адток | brachiocephalic vein[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | trachea development[d] |
Злучаецца з | |
Ground level 360 degree view URL | zygotebody.com/#nav=-4.6… |
Код NCI Thesaurus | C12428 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У некаторых хвастатых земнаводных трахея маецца ў выглядзе даволі доўгай трубкі; звычайна сценкі трубкі ўмацоўваюцца нераўнамерна раскіданымі невялікімі храсткамі, якія часам злучаныя паміж сабой па баках. Гэтыя храсткі выяўляюць вядомую сувязь з гартаннымі храсткамі, і таму ім прыпісваюць такое ж вісцаральнае паходжанне (меркавана за кошт пятай шчылепавай дугі), як і апошнім. У земнаводных трахея не падзяляецца на бронхі, (лёгкія пачынаюцца ад трахеі) і не ва ўсіх адасоблены ад гартані (у бясхвостых земнаводных трахея адсутнічае; лёгкія пачынаюцца ад гартані). У хвастатых земнаводных трахея звычайна доўгая, з парнымі храсткамі, якія часам зрастаюцца.
У паўзуноў, птушак і млекакормячых трахея добра адасоблена ад гартані і дзеліцца на бронхі. Даўжыня трахеі прама прапарцыйная даўжыні шыі і адваротна прапарцыйная даўжыні бронх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.