Трансфарматар току
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трансфарматар току (ТТ) - гэта тып трансфарматара, які выкарыстоўваецца для памяншэння або множання пераменнага току. Як і ўсе трансфарматары, ён індуктуе ток у другаснай абмотцы, прапарцыйны току ў першаснай абмотцы. Аднак трансфарматары току, нароўні з трансфарматарамі напружання або патэнцыялу, з'яўляюцца вымяральнымі трансфарматарамі.
Вымяральныя трансфарматары пераўтвораць вялікія значэння напружання або току ў невялікія стандартызаваныя значэнні якія лёгка выкарыстоўваць у вымяральных прыборах ці ахоўных рэле. Таму лік віткоў у другаснай абмотцы выбіраецца з такім разлікам, каб працоўны ток у ёй пры максімальным вымяраным току ў першаснай абмотцы быў роўны 5 А ці 10 А (або ў канструкцыях, убудаваных у мультыметры - адзінкі міліампер).
Да таго ж вымяральныя трансфарматары ізалююць ланцуг вымярэння (або абароны) ад высокага напружання сістэмы да якой падлучана першасная абмотка. Гэта дазваляя бяспечна працаваць напрыклад ва ў устаноўках высокага напружання, дзе напружанне часта дасягае сотняў кілавольт. Непасрэднае вымярэнне без ТТ азначае небяспеку дотыку целам чалавека напрыклад да амперметра, які знаходзіцца пад высокім напругайжаннем. А ў выпадку праблем з ізаляцыяй гэта можа прывесці да ўдару токам. У нізкавольтных сістэмах (да 1 кВ) нават магчым выпадак калі ізаляцыя сілавога кабеля застаецца цэлай, а ТТ "працуе" праз ізаляцыю.
Да ТТ прад'яўляюцца высокія патрабаванні па дакладнасці. ТТ выконваюць з адной, часамі з двума і больш другаснымі абмоткамі: напрыклад, адна выкарыстоўваецца для сілкавання прылад РЗіА, іншая, больш дакладная — для падлучэння сродкаў ўліку і вымярэння (напрыклад, электрычных лічыльнікаў). Сучасныя электронныя шматтарыфныя трохфазныя лічыльнікі электраэнергіі могуць мець адразу убудаваныя трансфарматары току на кожную фазу (лічыльнікі прамога ўключэння), альбо патрабаваць падключэння вонкавых ТТ (лічыльнікі трансфарматарнага ўключэння).