Трансфарматар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трансфарма́тар (ад лац.: transformo «пераўтвараць») — статычная (г. зн. без рухомых частак) электрамагнітная прылада для пераўтварэння пры дапамозе электрамагнітнай індукцыі пераменнага электрычнага току аднаго напружання ў пераменны ток звычайна іншага напружання пры нязменнай частаце і без істотных страт магутнасці.