Торкі (Англія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Торкі́ (англ.: Torquay) — горад на паўднёвым узбярэжжы Англіі ў графстве Дэваншыр. Працягнуўся ўздоўж берага заліва Торбей, практычна зросся з суседнім горадам Пейнтан. У XIX стагоддзі быў модным марскім курортам, які заслужыў за свой клімат мянушку Англійская Рыўера.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||
Закрыць
Торкі — самы вялікі з трох паўднёва-заходніх курортаў Англіі, якія разам адміністрацыйна ўваходзяць ва ўнітарную адзінку Торбей. Дзякуючы Гальфстрыму ў Торкі незвычайна мяккі клімат, 35 км берагавой лініі з пальмамі, хвоямі, кіпарысамі. Насельніцтва 63 998 чалавек (2001).