Тоні Тан Кен Ям (кіт.: 陈庆炎; 7 лютага 1940, Сінгапур) — сінгапурскі палітык, банкір і матэматык. Да 1 ліпеня 2011 года ён займаў пасады выканаўчага дырэктара і намесніка старшыні інвестыцыйнай карпарацыі Сінгапура (GIC) і старшыні Singapore Press Holdings Limited. Таксама ён з’яўляецца старшынёй нацыянальнага даследчага фонду Сінгапура і намеснікам старшыні Савета па даследаваннях, інавацыях і прадпрымальніцтву. У канцы 80-х Тоні Тану была прапанавана пасаду прэм’ер-міністра, аднак ён адмовіўся, але пазней увайшоў у кабінет міністраў: з 1995 па 2005 год ён быў намеснікам прэм’ер-міністра Сінгапура і міністрам абароны краіны з 1996 па 2003 г.
Хуткія факты Тоні Тан, 7-ы прэзідэнт Сінгапура[d] ...
Закрыць