Томас Алва Эдысан (англ.: Thomas Alva Edison, 11 лютага1847 — 18 кастрычніка1931) — амерыканскі вынаходнік. Эдысан атрымаў у ЗША 1093 патэнты[7] і каля 3 тысяч у іншых краінах. Удасканаліў тэлеграф, тэлефон, кінаапаратуру, стварыў бяспечную электрычную лямпачку накальвання, пабудаваў першыя электравозы, вынайшаў фанограф. Менавіта ён прапанаваў выкарыстоўваць у пачатку тэлефоннай гутаркі слова «алё». У 1928 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса. У 1930 годзе стаў замежным ганаровым членам АН СССР[8].