Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856 — 3 лютага 1924) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).

Хуткія факты Томас Вудра Вільсан, 28-ы прэзідэнт ЗША ...
Томас Вудра Вільсан
Thomas Woodrow Wilson
Thumb
Сцяг28-ы прэзідэнт ЗША Сцяг
4 сакавіка 1913 4 сакавіка 1921
Віцэ-прэзідэнт Томас Маршал
Папярэднік Уільям Тафт
Пераемнік Уорэн Гардзінг
Сцяг34-ы губернатар Нью-Джэрсі Сцяг
17 студзеня 1911 1 сакавіка 1913
Папярэднік Джэймс Філдэр[en]
Пераемнік Джон Форт[en]
Нараджэнне 28 снежня 1856(1856-12-28)[1][2][…]
Смерць 3 лютага 1924(1924-02-03)[1][4][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Woodrow Wilson
Бацька Джозеф Руглз Вільсан[d]
Маці Janet Woodrow[d][6]
Жонка Эдзіт Вільсан[7] і Элен Вільсан[7][8]
Дзеці Маргарэт Вудра Вільсан[d], Джэсі Вудра Вільсан[d] і Элеанор Вільсан Макаду[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі[9]
Месца працы
Аўтограф Thumb
Бітвы
Узнагароды
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія міру (1919)
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.

Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).

Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.