![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c4/Flag_of_Tokaj.svg/langbe-640px-Flag_of_Tokaj.svg.png&w=640&q=50)
Токай (Венгрыя)
горад у Венгрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Токай.
То́кай (венг.: Tokaj) — горад у Венгрыі, каля зліцця рэк Ціса і Бодраг. Уваходзіць у склад медзье Боршад-Абаўй-Земплен (Паўночная Венгрыя). Размешчаны за 54 км ад адміністрацыйнага цэнтра медзье г. Мішкальц. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 года складае 4514[1] чалавек.
Хуткія факты Краіна, Медзье ...
Горад
Токай
Tokaj
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад Токай — цэнтр вінаробнага рэгіёна Токай-Хедзьялья, у якім вырабляецца аднайменнае віно. Рэгіён уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.